Кіно1010

«Таемнае жыццё Уолтэра Міці»: у кінатэатрах пакажуць новы фільм па-беларуску ТРЭЙЛЕР

Пачынаецца новы сезон «Беларускіх ўікэндаў» — гэтым разам гледачоў чакае цудоўная прыгодніцкая камедыя «Таемнае жыццё Уолтэра Міці» з удзелам Бэна Стылера, Шона Пэна і Кірстэн Уіг. Паказы пройдуць з 27 па 29 красавіка ў кінатэатры «Масква» і з 29 красавіка па 1 мая ў кінатэатры velcom cinema.

Пераклад і агучку фільма на беларускую мову ажыццяўляе кампанія «Кінаконг» пры падтрымцы velcom. Чым даўжэй існуе ідэя перакладаць сусветныя кінахіты на беларускую мову, тым больш становіцца ахвотных узяць удзел у працы над новымі рэлізамі. У гэты раз акцёрскі склад папоўніўся зоркамі беларускага шоу-бізнэсу ў асобах тэлевядучага Яўгена Перліна, музыкантаў Аляксандра Памідорава, Паліны Цімохінай, лідара гурта NAVI Арцёма Лук'яненка.

Менавіта іх галасамі будзе агучана незвычайная гісторыя офіснага служачага Уолтэра Міці (Бэн Стылер). Дні Уолтэра падобныя адзін да аднаго. Міці марыць пра подзвігі, у той час як на працы і ў жыцці яму не вельмі шанцуе. Аднойчы да яго трапляе таямнічая фотастужка ад старога сябра — фотарэпарцёра Шона (Шон Пэн), і тады Уолтэр вырашае рэзка змяніць звыклы ход рэчаў.

За час рэалізацыі праект «Беларускія ўікенды» паспеў стаць прыкметнай культурнай з’явай. У межах праекта ўжо адбыліся паказы такіх фільмаў, як «Хронікі Нарніі: леў, вядзьмарка і гардэроб», «Маленькі прынц», «Форэст Гамп», «Жонка наглядчыка заапарка», «Кніга Ілая», «Таямніца Келз» і іншых. Цяпер здзіўляць беларускую аўдыторыю будзе «Таемнае жыццё Уолтэра Міці». Фільм-прыгода ў беларускай агучцы парадуе гледачоў ужо зусім хутка: першы паказ на вялікім экране адбудзецца 27 красавіка. Пачатак а 19 гадзіне.

Падрабязнасці — на сайце kinakong.by. Квіткі на паказы можна набыць анлайн і ў касах кінатэатраў.

Каментары10

Цяпер чытаюць

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім17

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцаў спыталі, як яны ставяцца да мірнага плана, які будзе ўключаць вывад войскаў з Данбаса6

Чатырохгадовая дзяўчынка ў Барысаве ў дзіцячым садку зламала руку, спрабуючы рабіць «кола»

З 2026 года ў Беларусі істотна падаражэе шэраг аўто папулярных кітайскіх марак1

Чаму неба над «Мінск-Светам» дзіўна зіхаціць? ВІДЭА2

Міністры замежных спраў ЕС ухвалілі пашырэнне санкцыйнага рэжыму ў дачыненні да Беларусі4

Адной з вывезеных ва Украіну палітвязняў аказалася выкладчыца з Глыбокага1

У Пецярбургу 15‑гадовы школьнік напаў з нажом на настаўніцу — яны абодва шпіталізаваныя6

Аляксандра Здаравеннава з Рэчыцы за «здраду дзяржаве» асудзілі да 10 гадоў калоніі і буйнога штрафу1

Журналіст Дзмітрый Семчанка расказаў, як яго спрабавалі зламаць у СІЗА9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім17

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць