Улада

Дзяржсакратар Рады бяспекі: У ЕС да мігрантаў ставяцца як да быдла

У Еўрапейскім Саюзе да мігрантаў ставяцца як да быдла, збіваючы іх і пазбаўляючы нармальных агульначалавечых умоў. Пра гэта распавёў дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч, перадае БелТА.

Дзяржсакратар адзначыў, што апошні час ідзе паток негатыўнай інфармацыі, Беларусь спрабуюць папракнуць ледзь ці не ў спрыянні нелегальнай міграцыі. «Тут трэба глядзець у корань пытання. Так, мы фіксуем павелічэнне патоку нелегальнай міграцыі на заходнім кірунку. Але хіба гэта навіна для еўрапейскіх краін? Па-мойму, не. І ўжо на працягу некалькіх гадоў паток нелегальных мігрантаў у краіны Еўропы, асабліва з краін Блізкага Усходу, нарастае. Ці варта ў гэтым папракаць Беларусь і разглядаць яе як цэнтр нейкага зла. Не, трэба паглядзець у корань і пашукаць прычыны, чаму гэта адбываецца», — сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Нагадаем, Еўропа сутыкнулася з глыбокім міграцыйным крызісам у 2015 годзе. Аднак з тых часоў колькасць мігрантаў у краінах значна скарацілася. Істотны рост нелегальнай міграцыі праз беларуска-літоўскую мяжу пачаўся адносна нядаўна, з лета 2021 года, ён ніяк не звязаны з міграцыйным крызісам 2015 года ў ЕС. На іншых участках знешняй мяжы ЕС не фіксаваў такога імклівага росту нелегальнай міграцыі.

Ён лічыць, што менавіта краіны калектыўнага Захаду на падставе прыўнясення дэмакратычных каштоўнасцяў кінулі ў стан вайны многія краіны Блізкага Усходу, якія некалі квітнелі.

«Толькі, на жаль, да іх ставяцца ў Еўропе як да быдла. Як калісьці ў канцлагерах да ваеннапалонных. Заганяюць на закрытыя тэрыторыі, абносяць калючым дротам, утрымліваюць у нечалавечых умовах. Адсутнасць вады, ежы і іншых нармальных агульначалавечых элементарных каштоўнасцяў. Абліваюць іх з вадамётаў, труцяць газам для таго, каб людзі, якія пачынаюць абурацца, маўчалі», — сказаў ён пра мігрантаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Ветэрана Беларускага металургічнага завода асудзілі. Меркавана, за Гаюна3

«Адбярыце ў гэтых неадэкватных пілу!» Як дэпутаты «навялі парадак» на гістарычных могілках у Брэсце3

Бабарыка: Калегі, якія далі паказанні супраць мяне, не змогуць патлумачыць, чаму гэта зрабілі, каб не страціць павагу ўнукаў14

«Спачатку было цяжка, а потым звыкаеш». Экс-гулец зборнай Беларусі восем месяцаў правёў у ЛПП10

На трасе М1 уключылі эксперыментальную сістэму лазераў для кіроўцаў2

«Мы нічога не баімся»: Зяленскі пракаментаваў пагрозы з боку Ірана

Маджтаба Хаменеі выжыў падчас абстрэлу Ізраіля, бо выйшаў у той момант з дому2

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала19

Пяць тэндэнцый, якія змяняюць сусветны рынак штучнага інтэлекту4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць