З 1 чэрвеня ўводзіцца адзіны тарыф на газазабеспячэнне без падзелу на летні і ацяпляльны перыяды, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Змены закрануць спажыўцоў, якія карыстаюцца газавым ацяпляльным абсталяваннем (катламі) і прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу.
Цяпер «зімовы» тарыф ніжэйшы, «летні» — наадварот. Такая практыка захаваецца да чэрвеня бягучага года.
Ці вырасце плата за газ у цэлым пасля пераходу на адзіны тарыф?
Спецыялісты Мінгаза прааналізавалі магчымыя выплаты. У якасці прыкладу разгледзелі прыватны жылы дом плошчай 110 кв. м. Гадавое спажыванне газу склала 2 715 куб. м ‒ 2297 куб. м у ацяпляльны перыяд і 418 куб.м у летні.
Па дыферэнцыраваных тарыфах, што дзейнічаюць у 2022 г., выйшла 569,6 рубля — 343,2 рубля ў ацяпляльны перыяд і 226,4 рубля — у летні.
Па адзіным тарыфе атрымалася 536,7 рубля за год, што на 32,9 рубля менш, чым пры аплаце па розных тарыфах, але гэта, калі адзіны тарыф не павысяць.
«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку
Каментары