Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам. Падчас сустрэчы абмяркоўвалася выдача віз беларусам, паведамляе яе прэс-служба.
Рынкевічс патлумачыў, што Латвія вымушана прыпыніла выдачу турыстычных віз для грамадзян Беларусі.
Аднак пры гэтым латвійцы працягнуць выдаваць беларусам гуманітарныя візы (для палітычных рэпрэсаваных) і візы для ўз'яднання сям’і.
Уладальнікі гуманітарных візаў змогуць атрымаць у Латвіі дазвол на жыхарства.
Раней паведамлялася, што Латвія збіраецца істотна абмежаваць выдачу дазволаў на жыхарства.
Каментары