Культура

«Птушыны вянок». У Віцебску пройдзе выстава твораў святара-мастака

7 снежня ў выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы «Птушыны вянок» пробашча парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі (Віцебская дыяцэзія) ксяндза Сяргея Сурыновіча, паведамляе Catholic.by.

Ксёндз Сяргей Сурыновіч за мальбертам. Фота Францішка Дубраўскага

Святар Сяргей Сурыновіч — доктар біблійнай тэалогіі, у 2019 годзе абараніў у Польшчы дысертацыю па перакладах Бібліі на беларускую мову. Але акрамя святарскай ды навуковай дзейнасці ён мае і мастацкае хобі.

Выстава мастацкіх твораў Сяргея Сурыновіча — вынік працы святара-мастака ў 2022 годзе. Аўтар прадстаўляе на суд гледачоў 31 твор, выкананы ў тэхніцы алею на палатне.

Тэматычна ўсе падрыхтаваныя да паказу працы — плод разважанняў духоўнага творцы над праблемамі, узнятымі Папам Францішкам у энцыкліцы Laudato si’, прысвечанай абароне стварэння.

«Выстава «Птушыны вянок» — вяртанне ксяндза Сурыновіча да жывапісу пасля працяглага перапынку. Сэнсам яго жыцця, пакліканнем, як сам ён кажа, з’яўляецца для яго святарства і служба людзям і Богу. Жывапіс жа для яго — адзін са сродкаў служэння, што дапамагае ўбачыць Бога ў дэталях і праявах створанага ім свету. 

Цяперашняя персанальная выстава ксяндза Сяргея Сурыновіча ў Віцебску ўжо другая. Першая адбылася тут у 2007 годзе. А да таго былі выставы ў музеі горада Цільзіта, у музеі Крысціянаса Данелайціса, у Доме народнай творчасці ў Калінінградзе. 

Адкрыццё выставы — 7 снежня а 16-й гадзіне ў Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва па адрасе: праспект Фрунзе, 11, музычная гасцёўня.

Выставу можна наведаць да 26 лютага 2023 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на праспекце Пераможцаў памёр мужчына

Лукашэнка гатовы прымаць шмат працавітых узбекаў7

У Стаўбцоўскім раёне мужчына падставіў пад удар уласнае аўто, каб затрымаць п'янага выкрадальніка

У Вязьме на Смаленшчыне сталі рабіць матацыклы «Мінск»3

Лукашэнка павіншаваў Маджтабу Хаменеі з абраннем Вярхоўным лідарам Ірана3

Лукашэнка паводзіць сябе ў «макдональдсе» як у савецкай сталоўцы. І думае, што гэта крута11

У Дзяржынскай бальніцы памерла парадзіха, дзіця таксама не выратавалі3

Пасол ЗША ў Ізраілі: Было б нармальна, калі б Ізраіль кантраляваў землі ад Ніла да Еўфрата13

Справа кнігароў. Чым вядомыя Колас, Яўдаха і Багдановіч, якіх арыштавалі за выданне і распаўсюд кніг4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць