Свет

У Польшчы затрымалі яшчэ трох чалавек з расійскай шпіёнскай сеткі

Днямі Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы (ABW) затрымала яшчэ трох чалавек, якія дзейнічалі ў рамках нядаўна раскрытай расійскай шпіёнскай сеткі. Пра гэта Польскаму прэс-агенцтву паведаміў намеснік міністра — каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын.

Усяго, такім чынам, па гэтай справе ўжо затрыманыя 12 чалавек.

«ABW устанавіла далейшых асоб, якія дзейнічалі ў рамках шпіёнскай сеткі, ліквідаванай раней. Мы маем справу з затрыманымі, якім былі прад'яўленыя абвінавачванні ў шпіёнскай дзейнасці і функцыянаванні ў арганізаванай злачыннай групе, а таксама з асобамі, якія цяпер знаходзяцца пад вартай, згодна з адпаведным судовым рашэннем», — паведаміў Жарын.

Ён дадаў, што карціна дзейнасці групы, якая была вызначаная пасля папярэдніх затрыманняў, застаецца актуальнай.

«Гаворка ідзе пра асобаў, якія дзейнічалі ў складзе групы, якой кіравалі расійскія спецслужбы. Яны выконвалі пэўныя задачы па даручэнні расійскіх спецслужбаў, якія з'яўляюцца часткай дзейнасці тыпова разведвальнага характару, але таксама і прапагандысцкага. Гэта цэлая сетка людзей, якія мелі задачу збіраць інфармацыю аб маршрутах і транспартных сродках, якія даюцца Украіне, але гэтыя людзі таксама распаўсюджвалі спецыфічны кантэнт, замоўлены расійскім бокам у рамках актыўнай прапагандысцкай дзейнасці супраць Польшчы», — адзначыў ён.

Намеснік міністра — каардынатара спецслужбаў падкрэсліў, што справа «патрабуе шырокіх актыўных захадаў з боку ABW, якому дапамагаюць іншыя службы». 

Упершыню пра тое, што Агенцтва ўнутранай бяспекі ліквідавала шпіёнскую сетку, якая дзейнічала на карысць Расіі, заявіў кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і міністр — каардынатар спецслужбаў Марыюш Каміньскі 16 сакавіка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты5

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты

Усе навіны →
Усе навіны

На мікашэвіцкім «Граніце» падчас працы загінуў рабочы

«Ніводнай малекулы». Еўракамісія не збіраецца адступаць ад палітыкі адмовы ад расійскіх рэсурсаў1

«Ад вэнджання курэй я адмовіўся зусім». Магілёўскі інжынер расказаў пра спецыфіку гатавання рыбных і мясных далікатэсаў1

ЗША дазваляюць везці нафту Ірану для таго, каб ён дазваляў рабіць гэта іншым4

«Узровень энтузіязму для мяне мае значэнне». Трамп згадаў пра краіны, якія не хочуць дапамагаць яму ў Армузскім праліве6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць8

Людзі жахнуліся заробку нянечкі ў садку побач з Нацыянальнай бібліятэкай8

У мінскім парку Чалюскінцаў дэмантуюць кола агляду

На Маргарыту Ляўчук завялі новую крыміналку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты5

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць