Грамадства11

Кіраўнік «Пінскдрэва» лічыць вінаватымі ў сваім звальненні журналістаў

На ЗАТ «Пінскдрэў» звальняюцца спецыялісты. Тым, хто нязгодныя з загадам канцэрну «Беллесбумпрам» пра прызначэнне новага кіраўніцтва і зьняцце назіральнага савету, прапанавана або звольніцца па ўласным жаданні, або ў аднабаковым парадку.

Цяпер былы генеральны дырэктар «Пінскдрэва» Ларан Арыніч знаходзіцца ў шпіталі. Камэнтаваць сваё звальненне і сытуацыю на прадпрыемстве ён не пажадаў:

«Вы, журналісты, мяне і знішчылі. Тады столькі давалі негатыўнай інфармацыі, каб знялі Арыніча. Калі б не было гэтай пісаніны паўсюль і ўсюды, то магчыма і не было б такога становішча, што мяне выгналі, як сабаку, па артыкуле.
Мой стан цяпер надзвычай прыгнечаны. Дадаліся хваробы дадатковыя, я ледзь жывы».

Дырэктара па кадрах «Пінскдрэва», які таксама ў шпіталі, дзе і Ларан Арыніч, кіраўніцтва прадпрыемства звальняе ў аднабаковым парадку. Прэсавы сакратар «Пінскдрэва» адпраўлены ў адпачынак. Некаторым менеджарам і адміністратарам прапануецца напісаць заяву аб звальненні, паведаміў супрацоўнік канцэрну, якому таксама новае кіраўніцтва прапанавала звольніцца: «На заводзе з боку, як гэта цяпер лічыцца, новага кіраўніцтва, было сказана, што

забараняецца даваць нейкія камэнтары для СМІ.
Пасля ж маіх намаганняў прадставіць СМІ праўду пра падзеі на прадпрыемстве, мяне ўвогуле абавязалі напісаць заяву аб звальненні па ўласным жаданні».

Менеджар прадпрыемства не пагаджаецца з рашэннямі, якія ўведзеныя ў адносінах да холдынгу: «Збор акцыянераў, якія арганізаваў канцэрн „Беллесбумпрам“ — гэта зусім ня збор акцыянераў, бо на самой справе акцыянераў у нас паўтары тысячы чалавек. На зборы ж прысутнічалі зацікаўленыя асобы ў колькасьці 15–20 чалавек».

Многія дырэктары і адміністратары прадпрыемства адмаўляюцца ад камэнтароў. Дырэктар жа заводу ДВП, дзе 25 кастрычніка мінулага году адбыўся выбух, Леанід Логвін наагул параіў не «ўлазіць у гэтыя справы».

Былы дэпутат пінскага гарсавету Яўген Шатохін кажа, што справы робяцца на прадпрыемстве літаральна «праз калена»: «Яшчэ адным важным момантам з’яўляецца тое, што Арыніч, цяпер былы дырэктар „Пінскдрэва“, з’яўляецца ганаровым жыхаром Пінска. Таму гэта толькі разагравае сытуацыю. Такога ў гісторыі яшчэ не было раней, каб ганаровага жыхара звальнялі».

Паводле Яўгена Шатохіна, жыхарам Пінска невядома, што на самой справе адбываецца на прадпрыемстве.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Іран пакараў смерцю трох маладых дэманстрантаў4

Як цяпер выглядае рынак «Ждановічы», дзе ідзе вялікая будоўля ФОТЫ1

Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фота мужа

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

У спісе вызваленых 52‑гадовы мецэнат Сяргей Юнчыц2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць