Архіў

Міхал Анемпадыстаў пра вынікі «Эўрабачаньня»

Міхал Анемпадыстаў па праглядзе кіеўскага конкурсу «Эўрабачаньне»: «Грынджолы» сьпявалі для майдану, а не да ўсёй эўрапейскай аўдыторыі. Падольскай не ставала шчырасьці, а Беларусі — пачуцьця меры».

«Наша Ніва»: Якія назіраньні Вы зрабілі зь сёлетняга конкурсу?

Міхаіл Анемпадыстаў: Зьмянілася вага паміж Паўночнай і Паўднёвай Эўропай. Музычныя густы Поўдня моцна ўплываюць на вынікі агульнаэўрапейскага галасаваньня. Шмат якія выканаўцы спрабавалі паўтарыць стылёвыя знаходкі мінулагодняй пераможцы. Таму ці ня кожны другі выступоўца актыўна выкарыстоўваў вялікія барабаны.

«НН»: Але чым зачапіла песьня грачанкі Папарызу? Арыгінальнай яе назваць складана…

МА: Мяне не зачапіла, але яна мае харызму. Як і латышы, напрыклад. Хоць яны працавалі ў іншай эстэтыцы — мінімалістычнай.

«НН»: Пампэзнасьць — адмоўны бок?

МА: Калі Данію прадстаўляе звычайны настаўнік музыкі, значыць, што ў гэтай краіне ўсё ў парадку і з дэмакратыяй, і з шоў-бізнэсам. Калі выступоўцу адпраўляюць на «Эўрабачаньне» як першага касманаўта — станоўчых эмоцый гэта не выклікае.

“НН”: Што яшчэ трэба для стварэньня стыльнага поп-прадукту? Летась Беларусь паставіла на самабытнасьць, сёлета намагалася ўсачыць за модай. Абодва разы праваліліся…

МА: Я зь цікавасьцю назіраю за краінамі Балтыі. Яны выстаўляюць сьціплыя нумары, але выглядаюць цікава. Пачуцьцё стылю зьвязана з пачуцьцём меры.

“НН”: Па выніках галасаваньня нашы суседзі — Расея і Ўкраіна — апынуліся далёка за межамі дзясяткі.

МА: Украінскаму нумару бракавала прафэсіяналізму. “Грынджолы” сьпявалі для майдану, а не да ўсёй эўрапейскай аўдыторыі. Падольскай не ставала шчырасьці. Не магу даць веры, што яна нагэтулькі абурана палітыкай ЗША. Тым, хто песьню напісаў, відаць, таксама ня надта балела. Фальш адчулі гледачы.

Гутарыў Сяргей Будкін

Каментары

Цяпер чытаюць

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты3

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Усе навіны →
Усе навіны

Тэлефоннай размовы Пуціна і Трампа пакуль не плануецца

Украіна атакавала НПЗ у Сызрані і марскі порт у Краснадарскім краі

Як жывуць людзі ў самай халоднай вёсцы планеты — там бывае мінус 71°C5

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.14

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю13

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля15

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты3

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць