Архіў

Незалежная Рэспубліка Жодзіна

Жодзінскія хлопцы працягваюць трымаць галадоўку. Акцыя пачалася тыдзень таму, у сераду. Горад у Смалявіцкім раёне зрабіўся магнітам, які прыцягвае да сябе ўсіх, хто ведае смак свабоды.

Анатоль Лябедзька і Марына Багдановіч былі першымі з апазыцыйных палітыкаў, якія наведалі хлопцаў. У панядзелак Кася Камоцкая сьпявала хлопцам пад гітару. 1 чэрвеня хлопцаў наведалі сябры Рады беларускай інтэлігенцыі. Тэлефон не змаўкае.

У Жодзіне актыўна ідзе збор подпісаў у падтрымку хлопцаў. Цяпер у горадзе галадаюць шасьцёра юнакоў: Зьміцер Чарткоў, Аляксандар Вінаградаў, Яўген Ваўкавец, Сяржук Мурашка, Павал Каранюхін і Сяржук Марчык (з Баранавічаў). 30 траўня да іх далучыўся зубровец Міхась Кандрашоў, які галадае ў Барысаве. Распачалі акцыю таксама і менчукі — кіраўнік маладафронтаўцаў Зьміцер Дашкевіч і яго паплечнік Артур Фінькевіч. У Бабруйску галадае Валер Мацкевіч, у Кіеве — Ігар Шчыкарэвіч.

1 чэрвеня акцыі салідарнасьці з галадоўшчыкамі прайшлі ва Ўкраіне, у Швэцыі, Польшчы, Нарвэгіі, Літве, Латвіі, ЗША, Бэльгіі. Найбуйнейшая акцыя прайшла ў Менску, ля будынку Міністэрства адукацыі. 28 вядомых у краіне асобаў – народныя паэты Беларусі, акадэмікі, рок-сьпевакі, палітыкі, журналісты, праваабаронцы — падпісалі зварот да ўладаў з патрабаваньнем выканаць патрабаваньні галадоўнікаў.

Пакуль падпісанты вялі перамовы з начальнікам упраўленьня вышэйшай і сярэдняй спэцыяльнай адукацыі Юр’ем Міксюком, пяцёра маладафронтаўцаў на вуліцы пачапілі на грудзі плякаты “Дзеці жадаюць вучыцца”. Падышлі два міліцыянты і папрасілі патлумачыць, што тут адбываецца. Пікетчыкі адказалі, што выказваюць пратэст супраць выключэньняў школьнікаў і студэнтаў. “Дык выключылі ж за што-та!” — сказалі міліцыянты і адышлі.

Рашэньне выйсьці на вуліцу адна зь пікетоўцаў, Тоня Вежнявец, абгрунтоўвае так: “Тое, што адбываецца — гэта няправільна. Кожны чалавек мае права на асабістую думку, а яму затыкаюць рот”. Яе сяброўка Наста Палажанка кажа: “Цяпер у нашай краіне пануе такі жах, калі ўсе людзі маўчаць і ня могуць нічога зрабіць. Мы супраць гэтага”. У пікеце стаіць і 19-гадовы Кірыла Шымановіч, якога адлічылі зь Менскага юрыдычнага каледжу. Пасьля Чарнобыльскага шляху Кірыла адседзеў 10 сутак на Акрэсьціна, а калі прыйшоў у каледж, яму паведамілі, што ён ужо адлічаны. “Быццам бы я парушыў статут юрыдычнага каледжу і самога БДУ, у структуры якога знаходзіцца каледж”.

Жодзінцы цешацца першай невялікай перамозе: Натальлю Максімаву і Вольгу Галубец, якім пагражалі адлічэньнем з гімназіі, запрасілі ў Жодзінскі гарвыканкам і папрасілі выбачэньня “за непаразуменьне”. Дзяўчаты будуць вучыцца.

Каментары

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў9

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Усе навіны →
Усе навіны

Вокны павыбівала, кватэры заліло. Хто і як будзе кампенсаваць шкоду ад «фантана» на Жукоўскага ў Мінску1

Тэйлар Свіфт атрымала ўзнагароду MTV за відэа года6

Не дачакаў заканчэння кантролю на мяжы і паехаў. 22‑гадовага кіроўцу з пагоняй затрымалі ў Беластоку2

58‑гадовую мінчанку асудзілі за пратэсты і «абразу Лукашэнкі»6

Статкевіч апублікаваў фоты іх новага з Марынай Адамовіч дома14

Гамельчука затрымалі на трасе на Чарнігаў і асудзілі нібыта за спробу далучыцца да Палка Каліноўскага. Ён расказаў, што было1

Саладуха распавёў, як Лукашэнка спяваў разам з ім «Чужую мілую»25

Што не так з ідэяй, быццам нацыі ўзніклі толькі ў ХІХ стагоддзі?48

Трамп заявіў, што папрасіў Зяленскага зменшыць атакі на НПЗ у Расіі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў9

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць