Свет

Пуцін чацвёрты раз з пачатку года павялічыў штатную колькасць расійскага войска

Уладзімір Пуцін 28 верасня падпісаў указ аб павелічэнні штатнай колькасці Узброеных сіл Расіі на 15,5 тысячы чалавек. Дакумент ужо набыў моц, піша The Moscow Times.

Фота: AP Photo / Alexei Alexandrov

Цяпер штатная колькасць расійскага войска складае 2 441 630 чалавек, з іх 1 550 500 — вайскоўцы. Да папярэдняга павелічэння, якое адбылося ў ліпені, гэтыя паказчыкі складалі адпаведна 2 426 130 і 1 535 000 чалавек.

Гэта ўжо чацвёртае павелічэнне штатнай колькасці расійскіх войскаў у 2026 годзе і сёмае з пачатку вайны супраць Украіны.

У канцы ліпеня Пуцін павялічыў штат Узброеных сіл на 25 тысяч вайскоўцаў. Указ тлумачыў гэта стварэннем у складзе войска вайскова-будаўнічых падраздзяленняў. Да гэтага, 12 чэрвеня, колькасць вайскоўцаў павялічылі яшчэ на 10 тысяч — да 1 510 000 чалавек, а агульную штатную колькасць войскаў давялі да 2 399 130.

У сакавіку штатную колькасць расійскага войска таксама павялічылі — да 2 391 770 чалавек, у тым ліку 1 502 640 вайскоўцаў.

Новым указам ураду даручана прадугледзець у федэральным бюджэце неабходныя сродкі для Міністэрства абароны. У бюджэце Расіі на 2026 год на абарону было закладзена 12,9 трыльёна расійскіх рублёў (каля 152,66 мільярда даляраў). Паводле праекта бюджэту на 2027 год, выдаткі на гэтыя мэты могуць павялічыцца да 17,1 трыльёна рублёў (202,37 мільярда даляраў), што складае каля 35% усіх дзяржаўных выдаткаў.

Павелічэнне штатнай колькасці расійскага войска адбываецца некалькі гадоў запар. У верасні 2024 года яе давялі да 2 389 130 чалавек, у тым ліку 1,5 мільёна вайскоўцаў. У снежні 2023 года паказчыкі павялічылі да 2 209 130 чалавек, з якіх 1 320 000 былі вайскоўцамі. У жніўні 2022 года, праз паўгода пасля пачатку вайны супраць Украіны, штатная колькасць складала 2 039 758 чалавек, у тым ліку 1 150 628 вайскоўцаў.

Да пачатку вайны дзейнічаў указ 2017 года, паводле якога штатная колькасць расійскага войска складала 1 902 758 чалавек, з іх 1 013 628 — вайскоўцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў2

Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне збілі ўкраінскі самалёт, пілот загінуў

У беларускім санаторыі будуюць струнную пасажырскую дарогу: залілі падмурак пад апоры і пачалі збіраць вагоны5

У Мурманску расказалі, што там цяпер з будаўніцтвам беларускага порта

Рыжанкоў анансаваў магчымы візіт Коўла ў Мінск да канца года2

Вялікі слуп дыму падымаецца над Красназаводскам Маскоўскай вобласці. Гарыць хімічны завод ВІДЭА3

За венгерскія візы цяпер трэба будзе плаціць больш

Хутка выйдзе па-беларуску першы варыянт аўтабіяграфіі Марка Шагала

Украіна ўпершыню выкарыстала ўласную балістычную ракету5

Цягам апошніх дзён на сайт «Нашай Нівы» ажыццяўляецца гібрыдная (ddos/scan) атака. Сёння яна асабліва інтэнсіўная3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў2

Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць