Архіў

Адам Глёбус

1993. Сыс і Бог

П’ю з паэтам Сысом. Напіваемся. «Каб зараз прыйшоў сам Бог, дык заўтра мы ня ўспомнім, што ён прыходзіў!» — кажа нехта з нас. «Успомнім, ён — запамінальны!» — нехта некаму пярэчыць. Празь некалькі дзён пытаюся ў Сыса: «Памятаеш, мы пілі, і нехта сказаў, што каб да нас завітаў Бог, дык мы б нараніцу пра яго і не згадалі б?..» «Памятаю…» — «Хто гэта сказаў?» — «Ня помню». — «І я ня памятаю…»

1.07.2005, 12:03

1978. Данцыг і скрыні

Мастак-урбаніст Май Данцыг запрасіў мяне дапамагчы зь пераездам у новую майстэрню. Студэнт выкладчыку не адмаўляе. Панасілі мы тады ды пацягалі… Самае цяжкае было — завалачы на чацьвёрты паверх чыгунную печку-буржуйку. Затарабанілі. Рукі папабівалі, але рэвалюцыйная рэч заняла пачэснае месца ў прасторнай майстэрні. Акрамя буржуйкі мяне ўразіла Данцыгава схільнасьць набываць адразу шмат рэчаў. Фарбы ён купляў ня тубікамі, а каробкамі, кансэрвы — не бляшанкамі, а скрынямі, палатно — ня мэтрамі, а рулёнамі… Так, тубікі, бляшанкі і мэтры палатна абыходзіліся крышку таньней. Але ў мяне ўзьнікла пытаньне: нашто аднаму чалавеку столькі рэчаў? Склалася ўражаньне, што Данцыг зьбіраецца жыць за 10 чалавек. Працаваў Данцыг імпэтна, але ж не за 10 мастакоў і нават не за трох. Колькі я ні спрабаваў зразумець гэткае зьбіраньне і назапашваньне сродкаў для існаваньня, а так і не зразумеў. Вядома, разьлічыць патрэбы складана, але і лішак ня мусіць на парадак пераўзыходзіць разумную неабходнасьць. На мой розум, хай крыху ня хопіць нейкага прадукту, чым ён сапсуецца ў цябе нявыкарыстаным.

19.06.2005, 13:59

2004. Зьміцер і станаўленьне

Бацька да Зьмітра: «Дім, ты пасматрі, все тваі аднакласьнікі сталі людьмі. Вот Саша «МАЗамі» торгует, стал бізнэсмэнам, стал челавекам… Ты, Дім, кем стал? Ты, Дім, стал беларусам».

10.06.2005, 15:40

2005. сУчасьнік і сьвятло

Іду праз натоўп. Час пік. Ты крочыш мне насустрач. Я палю цыгарэту, іду з чырвоным агеньчыкам. Мы набліжаемся. Ты ня ведаеш пра наканаванасьць нашае сустрэчы, бо ня ўмееш зазіраць у будучыню. У цябе два вокі, але ты глядзіш і ня бачыш нікога акрамя сябе. Такім, як ты, трэба біць малатком па кадыку. Трэба размахвацца і лупіць па адамавым яблыку так, каб малаток увагнаў кадык да хрыбетніка, а пазванок выскачыў з-пад чэрапа. Толькі ў мяне няма з сабою малатка, таму я затушваю цыгарэту ў тваім воку. Табе, каб любавацца сабою, дастаткова і аднаго вока. Цяпер ты — аднавокі Люцыпар. Хай будзе сьвятло ў тваім непатушаным воку. Хай будзе сьвятло, у якім ты, нарэшце, убачыш уласную выродлівасьць і нікчэмнасьць.

26.05.2005, 11:39

Каментары

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь3

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць