Архіў

Уладзімер Някляеў

Знакі прыпынку

***

Дабіваюся ад Стася (унука) адказу на тое, чаму ён зноў залез у мой кампутар, хоць абяцаў ня лезьці?.. Ён пакрыўджана і ўпарта маўчыць. Амаль крычу, каб не маўчаў, бо нічога нельга растлумачыць маўчаньнем, растлумачыць нешта можна толькі словамі! Не дабіўшыся ніякіх слоў, сядаю працаваць, спрабую аднавіць тэкст, які Стась выпадкова зьнішчыў. Сам ён зьбягае ў лес — як заўсёды, калі крыўдуе.

Плюю на тэкст, іду шукаць… Знаходжу за валунамі, працягваю мезенец: «Добра, міравая. Гары ён гарам, той тэкст, вунь і безь яго колькі ўсяго ў сьвеце…» Малы чапляецца сваім мезенцам за мой, але замест «Мірыся, мірыся і болей ня біся» чую ў адказ: «Растлумачыць словамі можна толькі словы».

***

Спрабую давесьці Стасю, якое дзіва — паэзія, але слухаць пра дзіва паэзіі ён не ў настроі. Тым самым і мяне з імпэту зьбівае, таму прамаўляю то нейкую няўцяміцу, то банальнасьць… Маўляў, усе і ўсё — цені і пыл, а паэзія — вечнасьць. Нязгасны чалавечы дух.

Мы ідзём узьлескам, сьцяжынаю ўздоўж мора, над якім, апускаючыся, палымнее і, здаецца, вось-вось падпаліць ваду вечаровае сонца. Стась спыняецца, глядзіць на мяжу вады і полымя, пытае: «А сонца пагасьне?..» Адказваю, што калі-небудзь абавязкова — як і ўсялякі агонь. Як і ўсё…

Малога гэта не засмучае. Ну, пагасьне дык пагасьне… Ён ідзе далей так, як вядзе яго сьцяжына, скача-падскоквае і, вынаходзячы рытм руху, раптам рыфмуе, падскокваючы: «Што для чаго, калі сонца пагасьне навек, што для чаго напісаў хоць адзін чалавек?..»

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

У Расіі на святкаванні дня нараджэння ў лазні загінулі пяць падлеткаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць