Архіў

Дзень уласнай годнасьці

«Няхай пад прымусам, але ўласную рэліквію не аддам!» Так мяне вучылі яшчэ ў савецкія часы.

Сьвіслач…Старадаўняе беларускае мястэчка адразу ўразіла сваімі краявідамі і ўтульнасьцю. Сюды мяне запрасілі на Дзяды 30 кастрычніка.

Наведаўшы сьвяточную імшу ў новазбудаваным касьцёле, я, па даўняй звычцы, пайшла на мясцовыя могілкі. Сярод старажытных пахаваньняў тут ёсьць тое, што выклікае глыбокія пачуцьці патрыятызму і павагі да продкаў — магіла Віктара Каліноўскага, славутага дзеяча й ідэоляга вызвольнага паўстаньня 1863 г. Хацелася прытуліцца да крыжа, падзякаваць Богу за кожнага продка і асабліва за тых, хто прычыніўся да будовы Незалежнасьці Беларусі: братоў Каліноўскіх.

З сабою я прывезла куплены яшчэ дзесяць гадоў таму бел-чырвона-белы сьцяг. Для мяне ён — сымбаль Незалежнасьці і Годнасьці маёй краіны. Гэтым сьцягам я пакрывала труну раптоўна памерлага ў 1996 г. старшыні берасьцейскага БНФ Уладзі Базана, зь ім стаяла пры труне Васіля Быкава. Яго я дастала і пры магіле Віктара Каліноўскага падчас малітвы за ягоную душу. Нібыта магутным уздыхам парыў ветру паднёс сьцяг да самага крыжа.

Увесь час нас фільмавалі двое ў цывільным. Нават падумалася: «Можа, мясцовае тэлебачаньне хоча паказаць сюжэт на Дзяды?» Але ў гэтых абодвух занадта сьціснутыя вусны ды й позірк з-пад ілба...

На выезьдзе са Сьвіслачы нашу машыну спынілі супрацоўнікі ДАІ. Паведамілі, быццам аўтамабіль знаходзіцца ў вышуку і загадалі ехаць за імі.

Высьветлілася, што ініцыятарам затрыманьня быў мясцовы РУУС, а найбольш іх цікавіла мая асоба. Галянтны падпалкоўнік Валеры Данчанка дапамог выйсьці з машыны і са смуткам у голасе патлумачыў, што затрыманая я з-за «незарэгістраванай сымболікі».

Да мяне прыставілі сьледчага — капітана Андрэя Манікіна. Яго найбольш цікавілі ўжо людзі, што былі побач са мною на могілках. Прозьвішча, імя, пасада… Колькі чалавек, што рабілі, хто яшчэ меў сьцягі. Кажу: «Памятаю двух цывільных з камэрай, іх прозьвішчы вельмі хацелася б ведаць». Мне ў адказ: «Сакрэтная інфармацыя».

Пытаюцца: «Ці ведаеце, што карысталіся незарэгістраванай сымболікай?» «Ня ведаю. Я трымала ў рукох гістарычны сьцяг Беларусі, менавіта гэтыя колеры ўжывалі паўстанцы 1863 г…»

Цягнулася ўсё доўга. Аказалася, што мой сьцяг — «уліка», і яго мусяць у мяне адабраць і, як выглядае, зьнішчыць. Таму пачынаю ідыётнічаць, кажу, што рэліквію паклала ў магілу Каліноўскага (насамрэч шкада, што гэтага не зрабіла). Сьледчы пагражае асабістым надглядам. «Няхай пад прымусам, але ўласную рэліквію не аддам!» Так мяне вучылі яшчэ ў савецкія часы: сьцяг — гэта сьвятое. Адчуваю сябе Зояй Касмадзям’янскай на допыце. Нарэшце высьвятляецца, што супрацоўніца міліцыі, якая праводзіць асабісты надгляд, у нядзелю не працуе.

Калі празь дзве гадзіны допыту мяне вызвалілі, перапісаўшы пашпартныя зьвесткі ды ўзяўшы абяцанак прыехаць на суд, я зь сябрамі наведала сьвіслацкую «Алею Герояў». Алея выклікала яшчэ больш пачуцьцяў, чым пастарунак. У Сьвіслачы ўшанаваны Кастусь Каліноўскі, але побач яго пастаўленыя пачварныя ва ўсіх сэнсах помнікі Леніну і Сталіну, на сумленьні якіх лёсы мільёнаў людзей, у тым ліку, напэўна, і мясцовых жыхароў — зьнішчаных, зьняважаных і выгнаных са сваёй зямлі. Можа, таму супрацоўнікі сьвіслацкага РУУС вельмі часта пры допыце дадавалі: «Ну, вы разумееце, гэта ня мы да вас маем прэтэнзіі, а заканадаўцы, якія пішуць для нас законы». Разумею, але не па-людзку зьневажаць нацыянальныя сымбалі.

На разьвітаньне зь міліцыянтамі працытавала фрагмэнт нядаўна прачытанага эсэ Ісаі Бэрліна «Дзьве канцэпцыі свабоды» : «Улада… мусіць быць абмежавана ў імя незалежнасьці кожнага індывідуўму, паводле атрыманай ім ад нараджэньня годнасьці і свабоды. За найвышэйшыя могуць быць прызнаныя толькі правы чалавека і НІКОЛІ ўлада. Таму ўсе людзі, усё роўна, хто імі кіруе, маюць абсалютнае права адмовіцца паводзіць сябе не па-людзку». Ня кожны мае мужнасьць да гэтага.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

Па-беларуску выйшла кніга «Дух надзеі» пра тое, як дзейнічаць, калі будучыня палохае, і як супрацьдзейнічаць страху2

«Паглядзіце на тое, што адбываецца ва Украіне проста зараз, у гэтую хвіліну». Экс-прэзідэнт Юшчанка звярнуўся з адкрытым лістом да Трампа20

У Магілёве кафэ дорыць школьнікам слодычы за добрыя адзнакі. Трэба толькі паказаць дзённік1

У Беларусі ўпершыню з'явілася ламаная разметка2

Былога выкладчыка духоўнага вучылішча, які жанаты з маладзейшай за яго на 30 год студэнткай, выпусцілі з ізраільскай паліцыі8

Знайшлі загінулым мінчука, што прапаў два тыдні таму

Беларуска набыла BMW у Маскве і папала на грошы — давялося даплаціць яшчэ $12 тысяч, каб ездзіць на аўто10

SpaceX без папярэджання абмежавала працу Starlink ва Украіне. У вайскоўцаў сарваліся аперацыі34

Статкевіч: Каго не ўдалося запалохаць да сталага ўзросту, таго ўжо не запалохаеш

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць