Свет77

Харватыя карыстаецца жаданнем Чарнагорыі ўступіць у Еўрасаюз, каб павырашаць на сваю карысць старыя спрэчкі

Харватыя папярэдзіла, што нявырашаныя спрэчкі з Чарнагорыяй могуць перашкодзіць уступленню гэтай краіны ў Еўрасаюз да 2028 года. Заграб перадаў урадам краін ЕС дакумент з васьмю ўмовамі, якія лічыць неабходнымі для завяршэння перамоў аб далучэнні Чарнагорыі, паведамляе Euronews.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Filip Filipovic / Getty Images

Чарнагорыя застаецца адным з галоўных кандыдатаў на наступнае пашырэнне Еўрасаюза і разлічвае стаць яго 28‑й краінай ужо праз два гады. Краіна дасягнула істотнага прагрэсу ў перамовах: з 33‑х раздзелаў ужо закрыты 21. На гэтым тыдні былі завершаныя яшчэ тры раздзелы — па статыстыцы, эканамічнай палітыцы і занятасці.

Аднак Харватыя працягвае блакаваць прасоўванне па шэрагу іншых напрамкаў, у тым ліку па транспарце, знешніх сувязях, асноўных правах і ўнутраных справах. Паколькі кожная дзяржава ЕС можа ўплываць на працэс пашырэння, пазіцыя Заграба застаецца сур'ёзнай перашкодай для чарнагорскай еўраінтэграцыі.

Асноўныя рознагалоссі звязаныя з войнамі 1990‑х гадоў і наступствамі распаду Югаславіі. Адно з найбольш адчувальных пытанняў — лагер Морынь у Чарнагорыі, дзе ў 1991—1992 гадах утрымлівалі харвацкіх мірных жыхароў і ваеннапалонных. Харватыя патрабуе кампенсацыі для прыкладна 300 былых вязняў, а таксама захавання ў адкрытым доступе мемарыяла на месцы лагера.

Заграб таксама настойвае на высвятленні лёсу 14 чалавек, якія зніклі без вестак падчас вайны за незалежнасць Харватыі, і больш поўным расследаванні ваенных злачынстваў, у тым ліку злачынстваў супраць мірнага насельніцтва і адказнасці камандзіраў за іх учынкі.

Яшчэ адна праблема — маёмасныя спрэчкі, якія ўзніклі пасля распаду Югаславіі. Харватыя патрабуе ўрэгуляваць сітуацыі, калі харвацкія сем'і страцілі сваю маёмасць без належнай кампенсацыі. Акрамя таго, яна хоча вярнуць сабе вучэбны паруснік «Ядран», які пасля распаду федэрацыі застаўся пад кантролем Чарнагорыі.

Бакі таксама не ўрэгулявалі пытанне сухапутнай і марской мяжы. Харватыя выступае за канчатковае вырашэнне тэрытарыяльных рознагалоссяў у адпаведнасці з высновамі Арбітражнай камісіі Канферэнцыі па Югаславіі.

Нягледзячы на жорсткую пазіцыю, Харватыя заяўляе, што падтрымлівае ўступленне Чарнагорыі ў ЕС. Аднак харвацкія ўлады падкрэсліваюць, што ключавыя двухбаковыя спрэчкі дагэтуль не вырашаныя і таму застаюцца перашкодай для далейшага прасоўвання Чарнагорыі да сяброўства ў Еўрасаюзе.

Каментары7

  • тое самае будзе з намі
    15.10.2026
    змагар, тое самае будзе з намі, суседзі будуць выкалочваць і землі , канцэсіі і капітуляцыі . Дасылаем падзяку за гэта нашым адэптам "татальных санкцый"
  • Ыван
    15.10.2026
    тое самае будзе з намі, итак, Я вижу понимание того, что за причененое зло и горе вам придется отвечать. Это хорошо. Только адепты и санкции тут совсем не при чем. Отвечать придется за пропуск и подстрекательство к войне против Украины и за глумление над собственным народом. Именно там возникнут имущественные и прочие споры.
  • %
    15.10.2026
    Эўразвяз разваліцца паспее перш чым туды Беларусь атрымае дазвол уступіць

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу4

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

«Дык якія ж вялікія ў вас шляхцічы былі!» Прэм'ер Ірландыі пажартаваў, прымаючы ад Ціханоўскай слуцкі пояс13

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю3

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

У Японіі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з мядзведзем3

Адкуль у Ціханоўскага крыўда праз грошы на зубы? Разбіраемся ў гісторыі32

«Белавія» зможа купляць самалёты і запчасткі Boeing5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу4

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць