Усяго патроху22

Беларусь возьме ўдзел у міжнародным праекце па сачэнні за зязюлямі

Як паведаміў БелаПАН дырэктар грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Віктар Фянчук, праект будзе рэалізоўвацца ў 2013 годзе ў трох краінах — Беларусі, Германіі і Вялікабрытаніі.
Яго задача — спрыяць захаванню папуляцыі звычайнай зязюлі ў Еўропе. Падчас праекта ў Беларусі на восем зязюль будуць павешаны спецыяльныя датчыкі. Яны перадаюць інфармацыю пра месцазнаходжанне птушак, што дазваляе ўстанавіць шляхі іх міграцыі і месцы зімовак. Дзякуючы малой масе — менш як 5 грамаў — прылады не будуць нязручнымі для птушак. Плануецца, што ўсе ахвотныя атрымаюць магчымасць назіраць за палётам птушак анлайн — на спецыяльна створаным для гэтых мэт сайце.

Як адзначыў Фянчук, рэалізацыя праекта ў Беларусі фінансуецца Міністэрствам прыродных рэсурсаў Германіі. Кожны датчык каштуе прыкладна 2 тыс. еўра, не лічачы расходаў на яго абслугоўванне.

Колькасць зязюлі ў Еўропе зніжаецца ў сувязі са зменай практык вядзення сельскай гаспадаркі, сказаў Фянчук.
Гэтыя птушкі сілкуюцца галоўным чынам буйнымі гусеніцамі, якіх у сувязі з апрацоўкай палёў супраць насякомых становіцца ўсё менш. У Беларусі сітуацыя для захавання зязюль найбольш спрыяльная: шмат малапарушаных водна-балотных угоддзяў і лясных экасістэм. Аднак на гнездаванні зязюлі праводзяць менш як два месяцы, а астатні час мігруюць ці знаходзяцца на месцах зімоўкі. Менавіта ў той час птушкі з’яўляюцца найбольш уразлівымі, адзначыў Фянчук.

Усяго ў Еўропе (не ўлічваючы Расію) больш як мільён зязюль. У тым ліку больш як 50 тыс. птушак водзяцца ў Беларусі,
што з’яўляецца адной з самых буйных еўрапейскіх сукупнасцяў гэтага віду.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй13

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй

Усе навіны →
Усе навіны

На рэйсе ў Тэль-Авіў усё ж былі пілоты з Украіны і Расіі, але не тыя5

Рыэлтар паказаў кватэру, якую прадалі за 80 тысяч даляраў. Беларусы ўразіліся9

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

Сядзібу Грабніцкіх пад Ушачамі прадалі за адну базавую. Пакупніком аказаўся грамадзянін ЗША1

Прэм’ер Брытаніі дапусціў вяртанне краіны ў ЕС7

У мінскіх шматпавярховіках пачалі ўключаць ацяпленне3

Крэмль заявіў, што не абмяркоўвае з ЗША вызваленне палітвязняў

Палітзняволенага Вадзіма Здаравеннава асудзілі па другой крымінальнай справе

У Бераставіцы навучэнцаў пасялілі ў непрыдатным для жыцця інтэрнаце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй13

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць