Грамадства1616

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў

Былы часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Вітальд Юраш расказаў, як Варшава адказала Мінску на ціск на польскую меншасць.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Наша Ніва

Вітальд Юраш у 2010 годзе ўзначаліў палітычны аддзел пасольства Польшчы ў Мінску, а з красавіка 2010‑га па люты 2011 года выконваў абавязкі кіраўніка дыпламатычнай місіі як часовы павераны ў справах. Пасля завяршэння дыпламатычнай кар'еры ён стаў журналістам і публіцыстам.

У размове з журналістам Багданам Рыманоўскім на яго YouTube-канале Юраш згадаў часы сваёй працы ў Беларусі. Паводле былога дыпламата, у той час беларускія ўлады рэгулярна стваралі праблемы прадстаўнікам польскай меншасці. Сярод тых, хто сутыкаўся з ціскам, ён назваў Анжаліку Борыс, Анджэя Пачобута і Анжаліку Арэхву.

«Мы вельмі доўга думалі, што з гэтым рабіць. І ў нейкі момант удалося арганізаваць такую непрыемнасць беларускаму боку, бо там уся гродзенская і брэсцкая эліта ездзіла адпаведна ў Беласток і Белую-Падляшскую на закупы. Удалося скласці спіс гэтых найбольш важных беларусаў, іхніх жонак.

Чыста выпадкова на мяжы іх сталі затрымліваць. Чыста выпадкова жонцы аднаго з важных беларускіх функцыянераў у новым аўтамабілі адкруцілі унутраную абшыўку столі, бо сабачка вынюхаў наркотыкі. Ніякіх наркотыкаў не знайшлі, але непрыемна было», — расказвае Юраш.

Па словах былога дыпламата, прыкладна праз два тыдні беларускі бок прапанаваў спыніць узаемнае стварэнне праблем.

Але палякі хацелі, каб у Мінску дакладна зразумелі прычыну таго, што адбывалася на мяжы. Юраш сцвярджае, што было дамоўлена: адзін з кіраўнікоў Памежнай аховы Польшчы патэлефануе яму з Варшавы па адкрытай лініі, якую, паводле былога дыпламата, праслухоўвалі беларускія спецслужбы, і спытае, ці трэба працягваць «кіпіш» у дачыненні да беларусаў, ці беларускі бок ужо адступіў.

Юраш лічыць, што такі спосаб камунікацыі аказаўся больш зразумелым для беларускіх уладаў, чым дыпламатычныя пратэсты.

«Бо гэта такая мова. Калі скажаш: «Мы пратэстуем», — ну то пратэстуй сабе. Калі абараняешся — ну то абараняйся. Тое, пра што я кажу, — паняцце «дээскалацыйная эскалацыя». Гэта расейцы ў сваёй стратэгіі выкарыстоўваюць, — патлумачыў ён.

Каментары16

  • Точьняк
    01.10.2026
    Гы-гы, наверно позвонил "доброжелатель" ...))))
  • Пан Януш
    01.10.2026
    Ну если на границе, что то сломали при демонтаже и ничего не нашли … тогда становится весело. Восстанавливать приходится погранцам за свой счет как и собирать машину
  • UFO
    01.10.2026
    Пытанне ў другім, чаму жонкі беларускіх высокіх чыноўнікаў гойсаюць па Еўропе? Куды глядзяць ідэолагі?

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт33

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў6

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт33

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць