Улада22

Хрысту не даюць прызямліцца ў Гародні

Штогадовы скульптурны пленэр «Lehienda ź piasku» планавалася правесьці з 13 па 15 ліпеня ў Гародні. Аднак у апошні момант стала вядома, што маладым скульптарам і студэнтам не далі дазволу на правядзеньне такой унікальнай акцыі.

Штогадовы скульптурны пленэр «Lehienda ź piasku» планавалася правесьці з 13 па 15 ліпеня ў Гародні. Гэтым летам ён мусіў быць прысвечаны Уладзімеру Караткевічу і меў назву «Хрыстос прызямліўся ў Гародні».

Аднак у апошні момант стала вядома, што маладым скульптарам і студэнтам не далі дазволу на правядзеньне такой унікальнай акцыі. Такім чынам Гародня — адінае месца на Беларусі, дзе гарадскія ўлады хочуць забараніць правядзеньне гэтай традыцыйнай мастацкай акцыі.

Кіраўнік праекту Гэнік Лойка не губляе аптымізму і працягвае перамовы з чыноўнікамі ад культуры. Прынамсі, як паведамляе Радыё Рацыя, на месца, дзе планавалася стварыць скульптурную кампазіцыю з пяску — а гэта бераг Нёмана непадалёку ад Гарадзенскага драмтэатра — магчыма прыбудзе кіраўніцтва горада і таду будзе прынята канчатковае рашэньне.

Нагадаем, што скульптурны пленэр «Lehienda ź piasku»—гэта суполка маладых майстроў, студэнтаў ды школьнікаў пад кіраўніцтвам Гэніка Лойкі. Штогод ў розных мясцінах Беларусі ( і не толькі!) яны ствараюць з пяску беларускія легенды і пакідаюць іх мясцовым жыхарам.

Як паведамляе ПЦ «Вясна», пачынаючы з 2000‑га году зладжана ўжо 8 пленэраў. Сярод якіх: «Рагнеда» (была ў Заслаўі, там, дзе яна памерла роўна тысячу гадоў назад), «Магіла льва»(на беразе Святога возера быў створаны легендарны Машэка, ягоная Наталка і крылаты леў, што ахоўваў іх сон), «Карона Міндоўга» (у першай сталіцы Вялікага княства Літоўскага — у Наваградку), «Скуты Кейстут»(У Крэве пад замкавай сьцяной), «Цмок» на беразе Сожа ў Гомелі ды іншыя.

«Вясна»

Глядзі яшчэ:
Ці прызямліцца Хрыстос у Горадні?

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах40

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

Іспанія будзе раздаваць грамадзянства жыхарам сваёй былой афрыканскай калоніі30

Расіі не ўдалася спроба ўпершыню за 8 гадоў запусціць гіпергукавую ракету «Авангард»2

У гонар Тэйлар Свіфт назвалі новы від аўстралійскіх клапоў6

«Мы ведалі, што ён спартсмен». Суседка забітай цяжарнай жанчыны расказала падрабязнасці пра яе28

Пад Гроднам знайшлі баравік, які прэтэндуе на рэкорд гэтага сезону ФОТАФАКТ2

Лукашэнка заклікаў не трымаць запасы ў далярах15

«Залатая эпоха Амерыкі». Трамп на з'ездзе рэспубліканцаў пахваліў сваю працу5

Лукашэнка заявіў, што Беларусь прадае калій у ЗША9

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі71

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах40

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць