Улада5656

Кіроўца Някляева: Якая паскуда ўвяла Паэту ў вушы, што машыну затрымалі?

Артур Папок падчас прэзідэнцкай кампаніі-2010 працаваў у штабе кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. Менавіта ён быў за рулём бусіка з апаратурай, які быў затрыманы на вуліцы Калектарнай.

Спадар Папок адрэагаваў на ўчорашнія словы Уладзіміра Някляева, што другая машына з гукаапаратурай 19 снежня 2010 была затрыманая, таму было вырашана ісці з офіса «Гавары праўду». Хаця першапачаткова Някляеў і Статкевіч мусілі з’явіцца з іншага месца.

«Я быў у групе, якая займалася камплектаваннем абедзвюх машын. Разам са мной там былі таксама Алег Мяцеліца, Павел Вінаградаў, Юрый Алейнік і пяты хлопец, забыўся ягонае прозвішча. Тую машыну мы пакінулі на вуліцы Убарэвіча ў Чыжоўцы», — кажа Артур Папок.

«Пасля трагічных падзей на Плошчы я тыдзень хаваўся па знаёмых. Тым не менш, я падрыхтаваў месца, куды можна перагнаць тую машыну з Убарэвіча.

Ключоў у мяне не было, але я знайшоў чалавека, які прафесійна займаецца замкамі, і мог адамкнуць дзверы і завесці аўто. Мы прыехалі ў Чыжоўку, пабачылі бусік. Але побач знаходзілася вельмі падазроная „Вольва“. Мне падалося, што чалавек, які ў ёй сядзеў, пільнаваў наш бус.
Магчыма, гэта проста ў страха вочы вялікія. Але я жыў на вуліцы Убарэвіча і ведаў там ці не кожную машыну. Таму мы не сталі рызыкаваць».

Па словах Артура Папка, машына ў Чыжоўцы стаяла яшчэ ў студзені. «Яе забраў той пяты чалавек, якога я не помню прозвішча, пасля чаго прадаў з дапамогай майго знаёмага».

Кіроўца кажа, што прыйшоў у каманду Някляева, бо творы паэта вельмі паўплывалі на яго, як на чалавека. «Мне цікава, што за паскуда ўліла ў вушы Някляеву гэтую няпраўду?»

Цяпер Артур Папок жыве ў Польшчы, куды эміграваў у хуткім часе пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Каментары56

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка6

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія цыгарэты для кантрабанды закапалі ў бураковы жом

На Камароўцы моцна патаннела чарэшня. Цэны ў 3—4 разы ніжэйшыя, чым былі 3 дні таму2

Бел-чырвона-белы сцяг — з сабой. Каліноўцы выпусцілі працяг фільма-дзённіка1

У Расіі заявілі пра паспяховы пуск ракеты «Сармат»5

Галасаванне ў Каардынацыйную раду нарэшце пачалося10

Расійскі сухагруз, які перавозіў расійскія ядзерныя рэактары для КНДР, маглі падбіць тарпедамі НАТА2

«Тут яшчэ павінны даплачваць». Беларусы ў шоку ад гатэля ў Сянне з відам на райвыканкам5

Ва Украіне загінуў першы расійскі студэнт, завербаваны ў войскі БПЛА7

«Колькасць хворых павялічыцца». Сусветная арганізацыя аховы здароўя папярэдзіла пра новыя выпадкі хантавіруса2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка6

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць