Улада8282

Някляеў адказвае на пытанні Статкевіча: Стала ясна, што нікога мы не перахітрым

Лідар грамадскай кампаніі «Гавары праўду», экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў адказаў на некаторыя пытанні Плошчы, якія паставіў перад ім у лісце з турмы Мікола Статкевіч.

«Наша Ніва»: Уладзімір Пракопавіч, чаму Ваша сустрэча з Статкевічам 19-га снежня адбылася ў вас на офісе, а не ў сакрэтным месцы, як было дамоўлена раней?

Уладзімір Някляеў: У нас было дзве машыны з апаратурай. Паводле плана, адна машына павінна была ад’язджаць ад офісу, а другая — з таемнага месца. Але калі яшчэ ўдзень стала вядома, што тая сакрэтная машына забраная, то стала ясна, што нікога мы не зможам перахітрыць. Калі галасаваў, то заклікаў усіх прыходзіць да нашага офіса, каб адтуль разам з удзельнікамі, журналістамі, назіральнікамі рушыць на Плошчу.

Зразумейце, пытанне Плошчы было ў апаратуры. Калі б апаратура была, мы маглі ўплываць на працэс. Калі не, то быў бы натоўп. Так, паводле першага плана машына ля нашага офіса на Калектарнай павінна была адцягваць увагу, а мы з Статкевічам удвух павінны былі з’явіцца з іншага боку. А сакрэтная машына мела заехаць на Кастрычніцкую проста з праспекта. Калі машыны не стала, то які сэнс быў ісці ўдвух?

«НН»: Здаецца, Статкевіч лічыць паводзіны актывістаў «Гавары праўду» крыху легкадумнымі.

УН: Я не магу запярэчыць словам Статкевіча, бо не меў з ім размовы тэт-а-тэт. Лісты, якія я яму пісаў, не тычыліся тых падзеяў. Мне па-ранейшаму здаецца, што ніякага іншага выйсця, як ісці з боку Калектарнай, не было.

Цяпер усе кажуць, што абсалютна відавочным быў сілавы сцэнар падзей. Зусім невідавочны! Тады мы глядзелі зусім у іншым ракурсе. Ніхто з кандыдатаў не чакаў сілавога сцэнара.

«НН»: Статкевіч піша, што некаторыя кандыдаты хацелі ісці да будынка ТБ на Камуністычнай. Што-небудзь ведаеце пра гэта?

УН: Усе падзеі: і на Калектарнай, і на Плошчы, і падчас следства — мы павінны асабіста абмеркаваць са Статкевічам. Каб я сказаў, што ведаў я, каб ён сказаў... Канечне, я разумею сённяшні стан Статкевіча.

Яму хочацца атрымаць адказы на тыя падзеі. Але адказы трэба шукаць не ўнутры апазіцыі, а сярод тых, хто аддаваў загады.

«НН»: Сярод іншага палітвязень піша, што адзін з кандыдатаў прасіў міліцыю прэвентыўна арыштаваць Статкевіча перад Плошчай.

УН: Я не хачу быць бяздоказным. У маёй справе таксама былі намёкі на падобнае. Але нічога дакументальна пацвердзіць не магу. А некага проста так абвінавачваць… Навошта? Гэтых абвінавачванняў і так шмат.

«НН»: Значыць, некаторыя адказы будуць дадзеныя толькі пасля вызвалення Статкевіча?

УН: Безумоўна.

Каментары82

Цяпер чытаюць

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам12

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

Былога выкладчыка духоўнага вучылішча, які жанаты з маладзейшай за яго на 30 год студэнткай, выпусцілі з ізраільскай паліцыі7

Знайшлі загінулым мінчука, што прапаў два тыдні таму

Беларуска набыла BMW у Маскве і папала на грошы — давялося даплаціць яшчэ $12 тысяч, каб ездзіць на аўто10

SpaceX без папярэджання абмежавала працу Starlink ва Украіне. У вайскоўцаў сарваліся аперацыі33

Статкевіч: Каго не ўдалося запалохаць да сталага ўзросту, таго ўжо не запалохаеш

Зяленскі: Такой дэманстратыўнай непавагі Расіі да ЗША яшчэ не было8

Ціханоўская: Беларускія ўлады заклікаюць жанчын нараджаць, але пасля нараджэння дзіцяці многія сутыкаюцца з фінансавай ямай14

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне29

У папы Льва XIV дыягназавалі рак2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам12

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць