Літаратура1717

Ці ездзіў Кастусь Каліноўскі на аднарогу?

Ці праўда, што Мішэль Настрадамус насамрэч ліцвінскі хлопчык, які пад уздзеяннем напою з пялёсткаў папараць-кветкі стаў бачыць будучыню?

А ведаеце, што Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт названы імем Скарыны зусім невыпадкова? Першадрукар служыў у гомельскім спецназе, дзе здаў нават на крапавы барэт. У якім і быў адлюстраваны на славутай гравюры.

Ну, а вірус Беларушчыны перадаецца праз укусы адмыслова выгадаваных пчолак. Няўжо і гэтага не чулі?

Калі не, то тэрмінова ў кнігарні, дзе з’явілася новая кніга гомельскага пісьменніка і настаўніка Сяргея Балахонава «Зямля пад крыламі Фенікса». Аўтар прапануе альтэрнатыўны погляд на гісторыю Беларусі, дзе ёсць месца Супер-Марыё, апошні аднарог спявае «Дудку беларускую», а Палямон-Палявік яшчэ да Калумба плаваў на амерыканскі кантынент.

Непадрыхтаваны чытач можа прыняць містыфікацыі Балахонава за чыстую манету.
Пра гэта ў суботу на мінскай прэзентацыі кнігі ў кнігарні «Ў» казала выкладчыца беларускай літаратуры Аксана Бязлепкіна. Яе некаторыя студэнты прачыталі тэксты Балахонава, як абсалютна гістарычныя. «Прыкінь, нашы Амерыку адкрылі», — відаць, можна пачуць ад іх.

Зрэшты, быў адзін скрупулёзны студэнт, які разбіраў творы Балахонава слова за словам, дзе праўда, а дзе няпраўда. Ну дык высветліў, напрыклад, што ў Марока хронікі сталі ствараць на стагоддзі пазней, чым напісана ў кнізе. Зрэшты, усё адно спыткнуўся на французскай газеце Le Grand Bleu. Ён знайшоў, што так завецца яхта Абрамовіча, хоць насамрэч мелася на ўвазе карціна Люка Бесона.

Прэзентацыя пачалася са спевамі. Пісьменнік, увесь у чорным, зацягнуў верш «За сіняй гарой», дзе ёсць такі радок «на ўскрайку зямлі, дзе цемра наўсцяж пад цмока крылом».

Сяргей Балахонаў шчыра прызнаўся, што пачыналіся стварацца містыфікацыі з банальнага «жадання выпендрыцца». Пісаліся творы 9 гадоў,
ад 2002 да 2011. Першыя з іх друкаваліся ў «Нашай Ніве».

Выступалі на імпэзе пісьменнікі Ігар Бабкоў, Анка Упала, рэдактар кнігі Аўген Касцюшка, бард Андрэй Мельнікаў кранальна выканаў старыя хіты.

Пасля песні «Гэта — мы» Ігар Бабкоў сказаў «Жыве Беларусь», то Балахонаў дадаў: «Паціху».

Скончылася ж усё на жыццясцвярджальной ноце, як можа інакш. Герой вечара выканаў песню на матыў славутай «Надзенькі»:

У канвойных вайсках служыў парань адзін.

Яго служба сем месяцаў шла.

Ўдруг падруга яму напісала пісьмо:

«Ізвяні, я табе невярна».

Шукайце кнігу ў незалежных распаўсюднікаў!

Каментары17

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы назвалі ўмовы для змястоўнага дыялогу з Беларуссю9

Зяленскі паведаміў пра дамоўленасць адносна ракет-перахопнікаў для Patriot1

У мінскіх дварах з'явяцца кантэйнеры для збору тэкстыльных адкідаў1

Сілавікі палохаюць беларусаў, што іх могуць вербаваць для тэрактаў5

Памерла Марына Уладзі3

Беларусам прапанавалі падаваць заяўкі на часовы ДНЖ у Літве праз Грузію і Арменію6

У Італіі знік 33‑гадовы беларус, які прыехаў туды з Вільні

У польскім кляштары ўкраінец нажом забіў чалавека і параніў яшчэ чатырох22

У мінскай Грушаўцы кіроўца пратараніў сцяну паркінгу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць