Грамадства1414

ААЦ аплачвае сваім супрацоўнікам вітаміны і абанементы ў басейн

А таксама 250 ліловых гальштукаў і столькі ж шарсцяных васільковых берэтаў.

Аператыўна-аналітычны цэнтр на сайце дзяржаўных закупак размясціў свае планы па закупках на 2013 год. Сярод канвертаў, паперы і іншых канцылярскіх вырабаў ёсць і пазіцыі, звязаныя са здароўем і фізпадрыхтоўкай супрацоўнікаў уплывовай спецслужбы. У прыватнасці — вітаміны. Іх запланавана набыць цэлы кілаграм, а патрацяць на гэтую мэту 5 мільёнаў рублёў.

Побач з вітамінамі — гармоны (таксама кілаграм) і антыбіётыкі (пяць кілаграмаў). Выдаткавалі на гэтыя мэты тры і сем мільёнаў адпаведна.
Яшчэ пяць мільёнаў пойдзе на іншыя лекі. Агулам, на розныя таблеткі ААЦ у 2013 годзе плануе выдаткаваць 20 мільёнаў рублёў. Цэлая аптэка.

«Так, усё правільна, мы закупаем вітаміны. Для супрацоўнікаў. Чаму вас гэта цікавіць?», — гавораць мне ў ААЦ. Больш ніякіх падрабязнасцяў даведацца не атрымоўваецца — халодны голас накіроўвае мяне да начальніка, які таксама не адказвае на пытанні.

Акрамя вітамінаў і антыбіётыкаў, ААЦ закупляе абанементы ў басейн на 29,5 мільёна рублёў.

Найбліжэйшы да будынка Адміністрацыі Лукашэнкі (менавіта там месціцца ААЦ) басейн — у Доме афіцэраў. «Абанемент на месяц у нас каштуе 170 тысяч, — расказваюць супрацоўнікі басейна. Калі раздзяліць выдзеленую ААЦ суму на 2 мільёны (прыкладна столькі каштуе басейн за год), то атрымаецца, што 14–15 супрацоўнікаў спецслужбы рэгулярна займаюцца плаваннем за дзяржаўны кошт.

Бюджэт ААЦ на 2013 год прадугледжвае таксама аплату разнастайных навучальных курсаў.
Але да сацпакета, у адрозненне ад таго ж басейна і вітамінаў, іх аднесці складана, бо тычацца курсы збольшага інфармацыйнай бяспекі.

250 ліловых гальштукаў ААЦ збіраецца набыць за 7 мільёнаў, такая ж колькасць васільковых шарсцяных берэтаў абыдзецца амаль удвая даражэй — яны каштуюць 13 мільёнаў. Знайшоўся таксама мужчынскі абутак — 100 пар «хромавых чаравікаў». ААЦ гатовы аддаць за іх 38 мільёнаў.

На тэхагляд аўтамабіляў ААЦ у 2013 годзе збіраецца патраціць 3,5 мільёна.
Адзін тэхагляд каштуе 100 тысяч. Калі ўлічыць, што аўтамабілі ўзростам не старэй за 10 гадоў павінны праходзіць гэтую працэдуру раз на два гады, то можна прыкладна падлічыць памер аўтапарка — каля 70 аўтамабіляў.

З неардынарных пазіцый спіса варта назваць «зашклёную шкляную шафу, абсталяваную для захоўвання сцяга ААЦ, з тумбай, падсветкай і сігналізацыяй» (кошт — 20 мільёнаў) і два біноклі коштам па мільёну рублёў кожны.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

У Смалявічах адкрылі аддзяленне банка, якое працуе адзін дзень на тыдзень

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць