Грамадства11

Прафілактычны нагляд за Парфянковым будзе дзейнічаць яшчэ як мінімум пяць месяцаў

Ён мае намер працягваць грамадскую дзейнасць, наведваць розныя акцыі, «падтрымліваць беларускі рух».

Прафілактычны нагляд за Васілём Парфянковым, які сёння выйшаў на волю з арыштнага дома баранавіцкага СІЗА № 1, будзе дзейнічаць яшчэ 5–7 месяцаў.
Пра гэта былы палітзняволены сказаў журналістам, калі прыбыў у Мінск з Баранавічаў.

Васіль Парфянкоў быў першым, каго асудзілі па крымінальнай справе аб падзеях 19 снежня 2010 года. У лютым 2011-га суд прызнаў яго вінаватым ва ўдзеле ў масавых беспарадках і прыгаварыў да чатырох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму. У жніўні таго ж года Парфянкоў быў памілаваны ўказам прэзідэнта на падставе прашэння аб памілаванні.

5 студзеня 2012 года за Парфянковым устанавілі прафілактычны нагляд. У красавіку ў дачыненні да яго распачалі новую крымінальную справу — за парушэнне ўмоў нагляду, а ў маі ён быў асуджаны на паўгода арышту.
9 жніўня Парфянкова этапавалі ў арыштны дом у Баранавічы.

Кажучы пра сваё знаходжанне ў арыштным доме, Парфянкоў зазначыў, што

большасць зняволеных там — «нармальныя людзі, якія сядзяць ні за што».
Ён расказаў гісторыю аднаго са сваіх сакамернікаў, які атрымаў тэрмін за нявыплату аліментаў, і, пакуль ён сядзіць, яго запазычанасць працягвае ўзрастаць. У выніку чалавек пазбаўлены магчымасці зарабляць грошы, каб выплачваць аліменты: «ён выходзіць з турмы, яго зноў у яе саджаюць — гэта абсурдная сітуацыя». Такія сітуацыі, паводле слоў Парфянкова, фарміруюць негатыўнае стаўленне зняволеных да ўлад і праваахоўнай сістэмы.

Стаўленне ж да самога Парфянкова, як прадстаўніка апазіцыі, было, паводле яго слоў, у цэлым адэкватнае.
Ён атрымліваў недзяржаўныя газеты, якія дапамагалі сакамернікам «адукоўвацца». Некаторыя людзі «многага не разумелі, даводзілася ім тлумачыць», сказаў былы палітзняволены.

Паводле слоў Парфянкова, асаблівага націску з боку адміністрацыі арыштнага дома ён не адчуваў. Што да ўмоў утрымання, то, як зазначыў былы зняволены,

«баранавіцкая турма — гэта новы корпус, хапае плошчы, паветра, санітарнае становішча нармальнае, прычапіцца асабліва няма да чаго».

Парфянкоў заявіў, што адчуваў «вялікую падтрымку». Яму рэгулярна прыходзіла карэспандэнцыя, ён атрымліваў шмат лістоў, віншаванняў на дзень нараджэння і Новы год.

«На Новы год я атрымаў больш як 300 лістоў з Беларусі, Расіі, Украіны, Чэхіі, Літвы, Польшчы, нават з Вашынгтона.
Былі лісты ад беларускай дыяспары ў Канадзе», — паведаміў былы палітзняволены.

Цягам бліжэйшых трох сутак Парфянкоў павінен стаць на ўлік у міліцыі. Прафілактычны нагляд за ім, прыпынены з моманту асуджэння, пасля яго выхаду на волю працягнецца. Паводле слоў Парфянкова, нагляд будзе дзейнічаць яшчэ 5–7 месяцаў.

Зараз грамадзянскі актывіст павінен працаўладкавацца.

Адмаўляцца ад сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыі Парфянкоў не збіраецца. Ён мае намер працягваць грамадскую дзейнасць, наведваць розныя акцыі, «падтрымліваць беларускі рух».

Паводле слоў Парфянкова, ён «застаўся такім жа, якім і быў», і гатовы «да розных непрыемнасцяў з боку праваахоўнікаў».

«Зноў трапіць за краты не страшна, таму што я не раблю нічога злачыннага. Я выказваю сваё меркаванне, пра гэта сказана ў Канстытуцыі. Я маю на гэта права і буду яго рэалізоўваць», —
падкрэсліў ён.

Выбар, да якой палітычнай сілы далучыцца, перад Парфянковым не стаіць — ён заявіў, што падтрымае ўсіх, «хто стаіць за Беларусь». «Зараз я не з’яўляюся членам ніводнай палітычнай ці грамадскай арганізацыі. Калі я бачу, што людзі займаюцца справай Беларусі, заўсёды падтрымаю і буду з імі, хто б гэта ні быў: «Гавары праўду», «Малады фронт» ці «Еўрапейская Беларусь», — заявіў Васіль Парфянкоў, які на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года быў актывістам штаба Уладзіміра Някляева, цяперашняга лідара кампаніі «Гавары праўду!».

Каментары1

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

Шашлыкі на майскія святы. Параўноўваем цэны ў Беларусі і Польшчы1

«Пара ўскрывацца, бо інакш здохнеш без бою». Севярынец расказаў пра першыя дні на Акрэсціна2

На Міншчыне завялі крыміналку на бацьку, які гвалціў дачку 20 гадоў таму8

Новая веладарожка: хутка можна будзе даехаць да Мінскага мора без прыпынкаў3

Беларусы дапамаглі маладой маці з інваліднасцю зрабіць рамонт у інтэрнаце. Інакш дзіця забралі б у дзіцячы дом13

Сёння ў Расіі зноў гарыць Перм. Выглядае, што СПА ў Прыўраллі больш няма15

Бусел-прыгажун рэгулярна заходзіць у краму ў Маладзечанскім раёне. Яму купляюць сасіскі, не грэбуе птушка і батонам2

«7 пасажыраў, 2 каністры ў прыбіральні». Праз «саляршчыкаў» на мяжы ў Брэсце ўтвараюцца чэргі5

У Заслаўі ў ХІІ стагоддзі мог быць мураваны храм ці княжацкі палац, пра які нічога не ведалі гісторыкі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць