Усяго патроху66

Канада перайшла на пластыкавыя купюры: вадастойкія, легкаплаўкія і непаліткарэктныя

З канадскімі далярамі цяпер можна не толькі пайсці ў краму, але і паказваць дзівосныя трукі: мачыць іх у вадзе, мыць з мылам, класці ў посудамыйку. І купюры застануца непашкоджанымі, бо зроблены з тонкай палімернай плёнкі.

Канада выпусціла першую пластыкавую банкноту наміналам 100 канадскіх даляраў у 2011 годзе. За ёй выйшлі купюры 50 і, нарэшце, 7 лістапада 2012 года, 20 канадскіх даляраў. Пластыкавыя грошы не з’яўляюцца ноу-хау канадскага нацбанка. Такія грошы ўпершыню з’явіліся ў 1988 годзе ў Аўстраліі. Грошы на пластыкавай плёнцы друкуюць і ў Новай Зеландыі, і ў шэрагу іншых краін свету.

Пластыкавыя купюры валодаюць значнымі перавагамі над папяровымі: іх вельмі цяжка падрабіць, яны зносаўстойлівыя, на іх амаль не ўтвараецца згінаў ды пры неабходнасці палімерныя грошы можна адмыць. У літаральным сэнсе гэтага слова. Але канадцы, якія, відаць, не збіраюцца павальна купацца з гаманцамі ў кішэнях, паспелі знайсці ў сваіх новых банкнотах і некалькі заганаў.

    Банк Канады расказвае пра новыя купюры 20 канадскіх даляраў

Па-першае, яны плавяцца. Пра гэта заявіў будаўнік з Антарыа Нікалас Білард, які паклаў сваю калядную прэмію — 800 даляраў, між іншым — у бляшанку з-пад кавы і пакінуў яе побач з радыятарам ацяплення. Наступнай раніцай купюры ператварыліся ў камячкі. Таксама жыхары Канады паведамлялі пра выпадкі аплаўлення купюр, пакінутых у аўтамабілях, якія стаялі на сонцы ў спякотнае надвор’е. Нацыянальны банк Канады адмаўляе магчымасць такіх выпадкаў і заяўляе, што пластык для купюр прайшоў лабараторныя выпрабаванні пры тэмпературах ад +140 да -75°С, але спецыялісты адмовіліся называць дакладную тэмпературу плаўлення і папрасілі канадцаў не эксперыментаваць, піша Wall Street Journal.

    «Тэст-драйв» пластыкавай канадскай банкноты

Па-другое, новыя купюры зліпаюцца. Да таго ж, яны вельмі тонкія, можна выпадкова «развітацца» з дзвюма-трыма банкнотамі замест адной. Гэта адбываецца праз накапленне статычнай электрычнасці, хоць канадскі банк заяўляў, што гэта проста «хвароба» ўсіх новых купюр, якая праходзіць з часам.

Па-трэцяе, мастак намаляваў не той кляновы ліст. На гэтую асаблівасць звярнуў увагу батанік Шон Блэйні. Блэйні кажа, што пяцідольны ліст характэрны для завезенага ў Канаду нарвежскага клёна. Мясцовы ж канадскі клён мае трохдольныя лісты (такі ліст намаляваны на сцягу Канады). Але і тут нацбанк не збіраецца нічога змяняць, бо «гэты ліст адлюстроўвае ўсю разнастайнасць клёнаў у Канадзе».

Дарэчы, дызайн новых канадскіх даляраў выклікаў спрэчкі не толькі сярод батанікаў, але і прыхільнікаў палітычнай карэктнасці. Так, на макеце 100-даляравай купюры, дызайн якой адлюстроўваў медыцынскія дасягненні Канады (медыцына ў краіне цалкам бясплатная, у адрозненне ад Беларусі), першапачаткова была намалёвана жанчына мангалоіднай расы, якая глядзела ў мікраскоп. На выпушчанай купюры азіятку замяніла еўрапеоідка. У сувязі з гэтым старшыня Банка Канады быў вымушаны афіцыйна прасіць прабачэне за «адлюстраванне толькі адной этнічнай групы» на купюры.

Але ў гісторыі грошай, напэўна, любой краіны ёсць падобныя эпізоды. Беларусь — не выключэнне. Так, надпіс на купюрах наміналам 50 000 рублёў стаў граматычна няправільным пасля рэформы правапісу 2010 года: па новых правілах пачалі пісаць «пяцьдзясят», а не «пяцьдзесят».

На гэтай жа купюры мікратэкстам надрукавана «МИРСКІ ЗАМАК». Супрацоўнікі Нацбанка, аднак заяўляюць, што гэта была не памылка, а графічная пастка для фальшываманетчыкаў. А на купюры 100 000 мастак прымаляваў вежам Нясвіжскага палаца праваслаўныя крыжы замест арлоў. Пры гэтым памылку, зробленую ў 2005, заўважылі толькі ў 2012.

Каментары6

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

Пуцін на закрытай сустрэчы з буйнымі бізнэсменамі прапанаваў ім добраахвотна прафінансаваць вайну з Украінай9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць