Культура1818

Унікальная калекцыя гравюраў 1863 знайшлася ў Гродне

Гродзенскі калекцыянер мае падшыўку французcкага часопіса за 1863 з гравюрамі, прысвечанымі паўстанню Каліноўскага.

Паўгадавік «l’Illustration» парыжскага выдання -- у руках калекцыянера з Гродна Яна Лялевіча. Пад цвёрдай вокладкай з залачоным цісненнем сабраныя нумары часопіса фармату А3 за першую палову 1863.

Імаверней за ўсё, часопіс меў свайго карэспандэнта (ці карэспандэнтаў) непасрэдна на месцы канфлікту.
І карэспандэнт праз Нямеччыну дасылаў у Францыю свае нататкі і замалёўкі, з якіх рабіліся гравюры.

Фота тады ўжо існавала, але праблема ў тым, што тагачасны друк не мог яго перадаць. Таму ў нейкім сэнсе гэтыя 49 гравюр — адзіныя «франтавыя здымкі» з 1863.

Сярод паўстанццкіх сюжэтаў — «Выхад паўстанцаў з Гродна», «Смерць Людвіка Нарбута каля Дубічаў»... Расчытанне і пераклад подпісаў хронікі — асобная тэма для даследавання.

Цікава, што ў той самы час у свеце ішлі як мінімум дзве вайсковыя кампаніі — Грамадзянская вайна ў ЗША ды вайна саюзнікаў (Англіі, Францыі, Іспаніі) супраць Мексікі. Батальныя сцэны гэтых канфліктаў і Паўстання ў былой Рэчы Паспалітай стаяць побач, што сведчыць аб вялікім міжнародным рэзанансе, які атрымаў выступ інсургентаў.

“Мы можам быць удзячнымі французам за тое, што дзякуючы гэтым выявам маем сёння мажлівасць вывучаць слаўную старонку нашай гісторыі, -- кажа Ян Лялевіч.

У гродзенскіх музеях такога фаліянту дакладна няма. Ці ёсць яшчэ дзе ў Беларусі?

«Са словаў аднаго старога калекцыянера, -- працягвае Лялевіч, -- падобную падшыўку ён бачыў за савецкім часам у Ленінградзе, каштавала яна нешта каля 300 рублёў…» Але пазбаўляцца ад каштоўнага здабытку калекцыянер калі і будзе, дык толькі на карысць нейкай беларускай грамадскай установы — каб унікальныя выявы былі даступныя шырокаму колу людзей.

Паўгадавік «l’Illustration» за другую палову 1863, куды бяднейшы на сюжэты, прысвечаныя паўстанню. У той жа час паралельна выходзілі і іншыя французскія выданні падобнага фармату — напрыклад «Le monde illustre», у якім паўстанцкая тэматыка таксама знайшла адбітак. Пры гэтым

наяўнасць цэльнай падшыўкі — рэдкасць, часцей за ўсё гравюры сустракаюцца паасобку, без тэксту з тлумачэннямі.

Чытайце таксама:

Паўстанне Каліноўскага вачыма сучаснікаў — гравюры

Каментары18

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць30

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

Apple прэзентавала першы складны айфон14

Трамп паабяцаў па 5 тысяч даляраў кожнаму паўналетняму амерыканцу, калі рэспубліканцы захаваюць кантроль над Кангрэсам28

Штучны інтэлект рашыў задачу Наўе—Стокса, якую людзі не маглі разгадаць 90 гадоў. Гісторыя, аднак, абярнулася скандалам15

Украінскія беспілотнікі атакавалі Махачкалу3

Навукоўцы выявілі нечаканую сувязь паміж прыёмам парацэтамолу падчас цяжарнасці і здароўем дачок2

У Гродне зносілі склад і абрынулі частку сцяны на праезную частку. Аскепкі пашкодзілі аўтамабіль

«Не зразумелі, што гэта бегае». На запраўцы знайшлі ката, які быў увесь у апёках і зялёнцы3

Расійскія беспілотнікі атакавалі гандлёвы цэнтр у Сумах

Трамп заявіў, што «Пуцін хоча заключыць здзелку»12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць30

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць