Спорт

На чэмпіянаце свету па трэку ў Мінску разыграна палова ўзнагародаў

Дзевяць з 19 камплектаў узнагарод разыграна за першыя два дні чэмпіянату свету па велагонках на трэку, які праходзіць у Мінску.

21 лютага ў гіце на 500 м у жанчын першай была Вай Цзэ Лі з Ганконга. На другім месцы немка Мірыям Вельтэ, якая напярэдадні выйграла камандны спрынт, на трэцім — Рэбека Джэймс з Вялікабрытаніі.

У камандным спрынце ў мужчын залаты медаль у Германіі, сярэбраны — у Новай Зеландыі, бронзавы — у Францыі.

Мужчынскую індывідуальную гонку выйграў аўстраліец Майкл Хэпберн, на другой пазіцыі ірландзец Марцін Ірвайн, на трэцяй — швейцарац Штэфан Кюнг. Прадстаўнік Беларусі Ігнат Малей заняў апошняе 23-е месца.

У 15-кіламетровым скрэтчы ў мужчын перамог Марцін Ірвайн. Серабро ў Андрэаса Мюлера з Аўстрыі, бронза — у Люка Дэвісана з Аўстраліі. Беларускі гоншчык Антон Музычкін да фінішу не даехаў.

У жаночай каманднай гонцы пераследу медалі заваявалі Вялікабрытанія, Аўстралія і Канада. Беларускае трыа ў складзе Аксаны Папко, Алены Дылько і Вольгі Масюковіч было сёмым сярод дзесяці зборных.

Медальны залік:
Аўстралія — 2 залатыя, 2 срэбныя, 2 бронзавыя; Германія — 2, 1, 1; Вялікабрытанія — 1, 1, 2; Ірландыя — 1, 1, 0; Францыя — 1, 0, 1; Ганконг, ЗША — па 1, 0, 0; Новая Зеландыя — 0, 2, 0; Аўстрыя, Кітай — па 0, 1, 0; Данія, Канада, Швейцарыя — па 0, 0, 1.

22 лютага на чэмпіянаце свету будзе разыграна тры камплекты ўзнагарод: у жаночым скрэтчы, мужчынскім кейрыне і мужчынскай гонцы па ачках.

Каментары

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

Па-беларуску выйшла кніга «Дух надзеі» пра тое, як дзейнічаць, калі будучыня палохае, і як супрацьдзейнічаць страху2

«Паглядзіце на тое, што адбываецца ва Украіне проста зараз, у гэтую хвіліну». Экс-прэзідэнт Юшчанка звярнуўся з адкрытым лістом да Трампа20

У Магілёве кафэ дорыць школьнікам слодычы за добрыя адзнакі. Трэба толькі паказаць дзённік1

У Беларусі ўпершыню з'явілася ламаная разметка2

Былога выкладчыка духоўнага вучылішча, які жанаты з маладзейшай за яго на 30 год студэнткай, выпусцілі з ізраільскай паліцыі8

Знайшлі загінулым мінчука, што прапаў два тыдні таму

Беларуска набыла BMW у Маскве і папала на грошы — давялося даплаціць яшчэ $12 тысяч, каб ездзіць на аўто10

SpaceX без папярэджання абмежавала працу Starlink ва Украіне. У вайскоўцаў сарваліся аперацыі34

Статкевіч: Каго не ўдалося запалохаць да сталага ўзросту, таго ўжо не запалохаеш

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць