Гісторыя8080

У Мінабароны патлумачылі, чаму адзначаюць 23 лютага 1918 года, калі Беларусь здавалі немцам

У суботу святкуецца Дзень абаронцаў Айчыны і, акрамя таго, 95-годдзе Узброеных сіл Беларусі. Аднак вядома, што 23 лютага 1918 наша краіна была пад нямецкай акупацыяй. Па просьбе «Салідарнасці» сітуацыю пракаментавалі прадстаўнік Мінабароны і даследчык.

«Чаму мы адзначаем дату, калі нашу краіну здавалі немцам?!»

Журналіст Уладзімір Багданаў, які займаецца даследаваннем гісторыі Першай Сусветнай вайны, уражаны традыцыяй святкавання 23 лютага ў незалежнай Беларусі і, тым больш, адзначэннем 95-годдзя Узброеных Сілаў.

— Я мяркую, што 23 лютага — адно з самых недарэчных і, нават сказаў бы, ганебных святаў для Беларусі. Безумоўна, павінен быць Дзень абаронцаў Айчыны.

Але толькі не 23 лютага! Трэба глядзець у вочы фактам. Вядома, дата 23 лютага звязана з гісторыяй Беларусі. Але якім чынам?

Пачнем з таго, што 4 снежня 1917 года ў мястэчку Солы пад Смаргонню немцы і бальшавікі заключылі перамір’е на Усходнім фронце. Яна ўступіла ў сілу з 15 снежня і дзейнічала два месяцы.

Па заканчэнні тэрміну педантычныя немцы падняліся з акопаў і пачалі наступ. Але іх ніхто не сустрэў. 21 лютага 1918 года немцы занялі Мінск.

23 лютага, як прынята было лічыць у савецкай гісторыі, адбыўся нейкі бой пад Псковам. Аднак некаторыя крыніцы гэта абвяргаюць. Як бы там ні было, 23 лютага немцы накіравалі Леніну тэлеграму (выставілі ультыматум) з патрабаваннем прыняць іх умовы на працягу 48 гадзін.

Бальшавікі не сталі столькі чакаць і ўжо раніцай 24 лютага Ленін тэлеграфаваў у Берлін: «Савет Народных Камісараў пастанавіў ўмовы міру, прапанаваныя германскім урадам, прыняць і выслаць дэлегацыю ў Брэст-Літоўск». 3 сакавіка быў падпісаны «Брэсцкі мір», згодна з якім Беларусь аддалі немцам.

Яны сышлі з Мінска толькі ў снежні 1918-га, калі Нямеччына капітулявала перад заходнімі краінамі. Дык чаму мы адзначаем дату, калі нашу краіну здавалі немцам?!

Дарэчы, вядома, што свята 23 лютага было прыдумана бальшавікамі для таго, каб людзі не святкавалі Лютаўскую буржуазна-дэмакратычную рэвалюцыю, якая пачалася 23 лютага 1917 года і ў ходзе якой была рэальна скасаваная манархія. Трэба было чымсьці закрыць гэты дзень, вось і прыдумалі дзень Чырвонай арміі. А зараз мы на яго молімся.

«Гаворка ідзе пра сакральны знак»

Іншае меркаванне пра сітуацыю з датай 23 лютага выказаў начальнік упраўлення інфармацыі Міністэрства абароны, палкоўнік Уладзімір Макараў.

— Уладзімір Мацвеевіч, чаму за кропку адліку гісторыі Узброеных Сіл Беларусі бярэцца менавіта 23 лютага 1918 г.?

— Бо 23 лютага асацыюецца з стварэннем і дзеяннем Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі, якая выратавала чалавецтва ад фашызму. Сімвалічна, што ў нашай краіне з выбраннем ў 1994 годзе прэзідэнтам Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі быў дадзены магутны імпульс па адраджэнні сэнсаў гэтай перамогі, якая выратавала чалавецтва.

З Чырвонай арміяй асацыюецца гэты найвялікшы подзвіг, а таксама вызваленне Мінска 11 ліпеня 1920 і вызваленне Мінска 3 ліпеня 1944 года.

Дэкрэт аб стварэнні Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі быў падпісаў 15 студзеня 1918 года. Але дата 23 лютага — гэта сакральная дата, сакральны знак. Таму яе мы бярэм за адлік.

… Але я разумею падтэкст вашага пытання.

— Гісторыкі кажуць аб тым, што 23 лютага 1918 г. Мінск і Беларусь былі пад нямецкай акупацыяй.

— Вы маеце рацыю. Але гаворка ідзе пра сакральны сімвал. Бо Беларусь была, ёсць і застанецца рэспублікай, якая з’яўляецца духоўным прадаўжальнікам традыцый і Чырвонай арміі, і Савецкага Cаюза. Лепшых традыцый. Прадаўжальнікам традыцый дзяржавы, якая выратавала чалавецтва.

«Мы што не маем уласную гісторыю?»

Уладзімір Багданаў катэгарычна не згодны з меркаваннем прадстаўніка Мінабароны.

— Чаму мы тады не святкуем 22 чэрвеня? Бо таксама можна сказаць, што з гэтай даты пачалася Вялікая Айчынная вайна, падчас якой мы пераламалі хрыбет фашыстам.

Добра, людзі прывыклі да 23 лютага як да Дня абаронцаў Айчыны. Так хоць бы зверху ў гэтую дату не ўкладвалі нічога, як можна казаць пра 95-годдзе Узброеных сіл? — мяркуе Уладзімір Багданаў.
— Мы што не маем ўласнай гісторыі? Бо ў той жа афіцыйнай ідэалогіі ёсць іншыя даты (таксама 3 ліпеня 1944 г.), якія можна больш удала прывязаць да Дня абаронцы Айчыны.

З майго пункту гледжання, святкаванне Дня абаронцы Айчыны ў дзень, калі Радзіма была прададзеная ворагу, павінна абражаць пачуцці тых жа абаронцаў Айчыны.

Ад Рэдакцыі НН. Існуюць Дзень беларускай вайсковай славы 8 Верасня ў гонар перамогі пад Оршай і Дзень герояў 27 Лістапада — дзень Слуцкага збройнага чыну, калі сяляне і інтэлігенцыя выступілі на абарону Беларускай Народнай Рэспублікі. Ёсць яшчэ 15 ліпеня — юбілей вялікай перамогі пад Грунвальдам. Гэта і ёсць дні славы беларускай зброі, падзеі нашай, а не чужой гісторыі. Адзін з іх і стане калісьці дзяржаўным святам, калі будуць віншаваць вайскоўцаў і мужчын.

Апытанка

Каментары80

Цяпер чытаюць

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты6

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Усе навіны →
Усе навіны

Экскурсаводка расказала, як выхоўвае дачку па-беларуску і складае для яе песенькі пра штодзённыя рытуалы15

Тэлефоннай размовы Пуціна і Трампа пакуль не плануецца

Украіна атакавала НПЗ у Сызрані і марскі порт у Краснадарскім краі

Як жывуць людзі ў самай халоднай вёсцы планеты — там бывае мінус 71°C5

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.14

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю13

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты6

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць