Здарэнні22

Разбураныя выбухам кватэры на вуліцы Пляханава адбудуюць

Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Беларусь-1» заявіў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.

«Задача пастаўленая дакладная і канкрэтная — у аптымальна кароткія тэрміны аднавіць у поўным аб’ёме пашкоджаныя кватэры і выканаць усе работы для магчымасці эксплуатацыі жылога дома.
Усе неабходныя меры ў адносінах да жыхароў гэтага дома прынятыя. І я ўпэўнены, што ўсе мерапрыемствы пройдуць арганізавана пад кантролем надзвычайнай камісіі горада Мінска і адміністрацыі раёна», — паведаміў ён.

У выніку здарэння былі пашкоджаныя дзве кватэры: выбуховая хваля знішчыла сцены паміж імі, а таксама столь. Акрамя гэтага пры тушэнні пажару былі залітыя вадой кватэры, размешчаныя на ніжэйшых паверхах.

На цяперашні момант афіцыйнай версіі здарэння не існуе, ідзе разбіральніцтва. Прадстаўнік Следчага камітэта Мінска Аляксандр Герасімаў паведамляе, што паводле адной з версій прычынай выбуху магла быць уцечка газа. Тым часам жыхары дома гавораць, што характэрнага паху ў дзень здарэння не адчувалі, а эпіцэнтр выбуху, на іх думку, знаходзіўся не ў кухні знішчанай кватэры, а ў жылым пакоі.

Мікалай Ладуцька не ўпершыню асабіста займаецца ліквідацыяй вынікаў выбуху ў жылым доме.

У лютым 2012 года выбух газу знішчыў пад’езд шматкватэрнага дома ў вёсцы Малінаўка пад Лагойскам. Будынак адбудавалі за кароткі час — жыхары вярнуліся туды ўжо ўвосень, хоць і выказалі незадаволенасць праведзеным рамонтам.

Каментары2

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

Шашлыкі на майскія святы. Параўноўваем цэны ў Беларусі і Польшчы1

«Пара ўскрывацца, бо інакш здохнеш без бою». Севярынец расказаў пра першыя дні на Акрэсціна2

На Міншчыне завялі крыміналку на бацьку, які гвалціў дачку 20 гадоў таму8

Новая веладарожка: хутка можна будзе даехаць да Мінскага мора без прыпынкаў3

Беларусы дапамаглі маладой маці з інваліднасцю зрабіць рамонт у інтэрнаце. Інакш дзіця забралі б у дзіцячы дом13

Сёння ў Расіі зноў гарыць Перм. Выглядае, што СПА ў Прыўраллі больш няма15

Бусел-прыгажун рэгулярна заходзіць у краму ў Маладзечанскім раёне. Яму купляюць сасіскі, не грэбуе птушка і батонам2

«7 пасажыраў, 2 каністры ў прыбіральні». Праз «саляршчыкаў» на мяжы ў Брэсце ўтвараюцца чэргі5

У Заслаўі ў ХІІ стагоддзі мог быць мураваны храм ці княжацкі палац, пра які нічога не ведалі гісторыкі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць