Новыя калекцыі строяў і упрыгожанняў, дэфіле, шоу стылістаў-цырульнікаў.
1—3 сакавіка ў Мінскім палацы дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 41) праходзіць міжнародная спецыялізаваная выстава-продаж «Маё вяселле».
Кампаніі Беларусі, Расіі і Украіны прадставілі на ёй навінкі вядучых вытворцаў вясельных і вячэрніх строяў, мужчынскіх касцюмаў, абутку і спадарожных аксесуараў. У экспазіцыі можна ўбачыць таксама новыя калекцыі заручальных пярсцёнкаў і ювелірных упрыгожанняў для будучых маладых. Прафесійныя фларысты і дызайнеры прапануюць розныя варыянты афармлення вясельнай урачыстасці, фатографы і відэографы пакажуць і раскажуць пра свае магчымасці. У наведвальнікаў ёсць магчымасць пагутарыць з прадстаўнікамі вясельных і святочных агенцтваў, якія прапануюць спадарожны сэрвіс і паслугі ў арганізацыі незабыўнай падзеі.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары