Спорт11

Гандбол. Чэмпіянат Беларусі. БГК — «Дынама» — 26:33

У матчы 6-га тура 2-га этапа чэмпіянату Беларусі па гандболе мінскае «Дынама» ў Брэсце выйграла ў БГК з лікам 26:33.

«Дынама» — 27 (15 матчаў), БГК — 24 (15), СКА — 23 (14), Вікторыя-Рэгія — 12 (15), Кронан — 6 (14), ГК імя Лёвіна

— 0 (18).

На чэмпіёнства сёлета прэтэндуюць тры каманды: БГК, «Дынама» і СКА.

9 сакавіка згуляюць «Дынама» — СКА, 13 сакавіка — СКА і БГК, 17 красавіка ў Мінску — «Дынама» — БГК, 5 мая — БГК — «Дынама», 22 мая — СКА — «Дынама».

Шасціразовы чэмпіён СССР мінскі СКА быў чэмпіёнам Беларусі з 1993 па 2002 гады. БГК — у 2004, 2005, 2006, 2007, 2008 гадах; у 2009, 2010, 2011, 2012 г. залатыя медалі чэмпіянату выйгравала «Дынама». У 2003 г. золата выйграў «Аркатрон».

«Дынама», дарэчы, прадстаўляе Беларусь у Лізе чэмпіёнаў.
14 сакавіка ў Мінску яно згуляе ў матчы 1/8 фіналу з македонскім «Металургам». Пачатак, а 19-й (Палац спорту), квіткі па 30 000, 35 000 і 45 000.

БГК згуляе з «Металургам» 6 сакавіка ў Скоп’е ў рамках SEHA-лігі.

«Металург» у розгрышы гэтага адкрытага балканскага турніру займае 1-е месца (33 балы), БГК — 2-гі (31).

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй15

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй

Усе навіны →
Усе навіны

На рэйсе ў Тэль-Авіў усё ж былі пілоты з Украіны і Расіі, але не тыя5

Рыэлтар паказаў кватэру, якую прадалі за 80 тысяч даляраў. Беларусы ўразіліся9

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

Сядзібу Грабніцкіх пад Ушачамі прадалі за адну базавую. Пакупніком аказаўся грамадзянін ЗША1

Прэм’ер Брытаніі дапусціў вяртанне краіны ў ЕС7

У мінскіх шматпавярховіках пачалі ўключаць ацяпленне3

Крэмль заявіў, што не абмяркоўвае з ЗША вызваленне палітвязняў

Палітзняволенага Вадзіма Здаравеннава асудзілі па другой крымінальнай справе

У Бераставіцы навучэнцаў пасялілі ў непрыдатным для жыцця інтэрнаце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй15

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць