Грамадства11

Сутану для Папы пашыла ўкраінка

З XVIII ст. італьянскае сямейства Гамарэлі апранае Пап і вышэйшых духоўных асоб. Яшчэ ў першыя дні сакавіка з’явілася інфармацыя пра тое, што атэлье «Gammarelli tailor» пашыла камплекты адзення для новага Пантыфіка. Цікава, што адной з супрацоўніц гэтай майстэрні з’яўляецца ўкраінка па паходжанні.

Галіна Баршчоўская амаль дзесяць гадоў працуе ў гэтым атэлье. Як паведамляе catherine.spb.ru, жанчына скончыла Львоўскі тэхнікум лёгкай прамысловасці і працавала інжынерам на мясцовай швейнай фабрыцы, а пасля заканчэння педінстытута ў Цярнопалі выкладала дамаводства ў школе.

Пасля пераехала ў Італію з дзвюма дочкамі, але доўга не магла знайсці працу, аж пакуль знаёмыя не ўладкавалі яе сядзелкай да 90-гадовага адмірала.

Той у хуткім часе папрасіў свайго сябра Ларэнца Гамарэлі ўладкаваць да сябе на працу Галіну. Так яна трапіла ў майстэрню ў цэнтры Рыма.

Галіна шыла адзенне для Яна Паўла ІІ і Бэнэдыкта XVI. Цяпер вось і для Францішка І.

Новаабраны Папа апране адну з трох сутан, якая яму найбольш падыдзе і якую адразу падгоняць па памеры. Пасля Пантыфіку пашыюць новыя камплекты адзення.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў17

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?5

Паўднёвая Карэя першай у свеце пачала рэгуляваць штучны інтэлект. Цяпер там абавязкова маркіруюць ШІ-выявы

Старажытныя дубы расказалі, што адбывалася аж за стагоддзе да з'яўлення крэпасці на Менцы3

Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы заключыць мірную дамову1

Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру11

Перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам завяршыліся3

Трамп і Рутэ сфармулявалі пагадненне па Грэнландыі3

Беларускі дыджэй зрабіў хітом дыскатэк «Калыханку»3

Трамп заявіў, што да Ірана накіроўваюцца амерыканскія вайсковыя караблі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў17

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць