Культура22

Літаратура пераходнага пэрыяду

У кніжным аглядзе «Бог Скарпіён» і «Літаратура пераходнага пэрыяду».

Бог Скарпіён: пераклады з ангельскай і амэрыканскай літаратуры: Пер. з анг. V.K. — Вільня‑ Менск, 2007. — 313 с.

Перакладчыца V.K. выбрала з ангельскай і амэрыканскай літаратуры для беларускага чытача менавіта мадэрн, сюр і раскошу fin de siecle . Мабыць, як выратаваньне для тых, каму бракуе эстэтыкі. Для нас. Пачынаецца кніга прыгожай‑прыгожай Вірджыніяй Ўулф. Ёсьць Гэрбэрт Лоўрэнс, Тэнэсі Ўільямз, Ўільям Голдынг, Т.Карагесан Бойл, Пол Остэр, Гары Энз.

Руку рэдактара выданьня можна пазнаць па адным толькі зьмесьце. Акудовічавым «на астачу» — постскрыптумам — гэтым разам становіцца абсурдысцкая п’еса Гаралда Пінтэра «Каханак».

Наклад кнігі ўсяго 200 асобнікаў. На ўправе БНФ яна каштуе 9 500, у Акадэмкнізе — 12 560

Літаратура пераходнага перыяду: тэарэтычныя асновы гісторыка‑літаратурнага працэсу / М.А.Тычына [і інш.] — Мінск: Беларуская навука, 2007. — 363 с.

У беларускай літаратуры пачатку ХХІ стагодзьдзя — час мастацкіх рэфлексіяў. Асэнсаваньню такіх рэфлексіяў падводзіцца тэарэтычны грунт у шасьці артыкулах кнігі «Літаратура пераходнага перыяду».

Тэорыя літаратуры сьвядома разводзіцца ў зборніку ад літаратурнай крытыкі і гісторыі літаратуры: аналізуецца самаўсьвядомленасьць — мастацкая рэфлексія — беларускай літаратуры, гендэрныя асаблівасьці беларускіх тэкстаў, аксіялёгія творчасьці маладых пісьменьнікаў у сьвятле варыятыўнасьці мастацтва…

У заключэньне Міхась Тычына піша пра тое, што «скон літаратуры», «сьмерць аўтара» — гэта зусім не пра беларусаў. Нашыя творцы, лічыць літаратуразнаўца, шукаюць найперш духоўнасьці, а значыць, выпадаюць з кантэксту постмадэрновага ладу (бязладзьдзю?) мысьленьня, уласьцівага заходняй літаратуры на пераломе стагодзьдзяў.

У Акадэмкнізе выданьне прадаецца за 11 220.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі26

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Любоў Санкевіч з Бабруйска. Яна публічна прасіла прабачэння за тое, што ў 1994‑м галасавала за Лукашэнку1

У Ждановічах будуюць мост, які злучыць два раёны сталіцы. Якім ён будзе2

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?6

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлоту ў Кранштаце41

Парашэнка заявіў, што Украіне трэба завяршыць канфлікт проста зараз20

Кіраўнік ДНР паведаміў пра ўдар дрона па аўтобусе Масква — Сімферопаль3

Іран атакаваў базы ЗША ў Кувейце і Бахрэйне2

Апакаліпсісу не будзе? Навукоўцы перагледзелі самы змрочны сцэнар пацяплення клімату5

Мінчанка чатыры гады пражыла з мужчынам, нарадзіла дзіця, і не ведала яго імя10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі26

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць