Усяго патроху44

Турфірмы: Кошты выраслі на 10%, а Грэцыя выцясняе Турцыю

Адпачыць дзесяць дзён у крымскім пансіянаце — 500 долараў, а пагрэцца на моры ў Грэцыі можна за 750.

У беларускія турфірмы пацягнулася другая хваля турыстаў, каб забраніраваць летні адпачынак. Падвышэнне коштаў на 10–15% ад мінулагодніх не пужае.

«На ўсе напрамкі падаражала: на Балгарыю, на Грэцыю. Праўда, на Грэцыю, на раннім браніраванні, кошты былі мінулагоднія, а потым кошты падняліся на 10–20%.
Хто раней абіраў Крым, цяпер едуць у Балгарыю, Грэцыю», — расказвае Алена Фінская, кіраўнік аддзелу продажаў турфірмы «Алые паруса».

Свой летні адпачынак беларусы плануюць са студзеня. Сёлета турыстаў у чатыры разы больш, чым летась у гэты ж час.

«У студзені-лютым звароты да нас павялічыліся ў 3–4 разы. Добрых гатэляў не так шмат, яны выкупляюцца загадзя, таму людзі плануюць адпачынак за паўгода. Многія гатэлі ў Грэцыі, Балгарыі ўжо на стопе», — працягвае Алена Фінская.

І называе сёлетнія кошты: дзесяцідзённы адпачынак у крымскім пансіянаце з двума басейнамі і харчаваннем у ліпені абыдзецца ў 500 долараў. Паехаць у такі ж адпачынак у Балгарыю на «ўсё уключана» пацягне на 450 еўра.

Турцыя падняла кошты, таму турысты з Беларусі аддаюць перавагу Грэцыі, адразу кажуць у кампаніі «Альфа-тур»:

«У Турцыі на 15% выраслі кошты. Людзі тэлефануюць, пытаюць пра Турцыю, здзіўляюцца і просяць тур у Грэцыю. Мала цікавяцца Крымам, пераарынтуюцца на Балгарыю. Паводле коштаў: Балгарыя — самая танная, потым Грэцыя, Турцыя і Кіпр».

Пры гэтым у грэчаскіх гатэлях ужо амаль няма месцаў, папярэджвае намеснік дырэктара «Алатан-тур» Ігар Шаршуноў:

«Сёлета Грэцыя ўдвая павялічыла аб’ём, увяла ранняе браніраванне, пусцілі больш рэйсаў — на пачатак чэрвеня ўжо амаль няма месцаў».

І агучвае кошты: адпачыць у турэцкім чатырохзоркавым гатэлі з пералётам і харчаваннем дзесяць дзён у чэрвені — 750 долараў на чалавека. Грэцыя з «усім уключана» будзе каштаваць столькі ж.

У турагенцтве «4 стороны света» абяцаюць падаражанне тураў з красавіка:

«Кошты растуць. Ранняе браніраванне да 31 траўня — потым кошты вырастуць. Самае папулярнае зараз Балгарыя, Турцыя. Егіпет адышоў на другі план».

Летась з Беларусі выехалі паўмільёна турыстаў, паведамляе Белстат. Найбольш беларусаў ездзілі ў Расію, Украіну, Балгарыю, Грэцыю, Егіпет, Іспанію.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік2

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік

Усе навіны →
Усе навіны

На Партызанскім праспекце ў Мінску сутыкнуліся адразу шэсць машын ВІДЭА2

Пад Паставамі за 10 тысяч даляраў выставілі па продаж цэлую вёску6

У Мінску таксіст распыліў газ у твар удзельніку ДТЗ, які не вызваліў яму дарогу3

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў6

У Беларусі выпусцілі кінашэдэўр пра Канстытуцыю8

У Маскве замест Музея гісторыі ГУЛАГа адкрываюць музей, прысвечаны ахвярам нямецкіх нацыстаў8

Чаму цягнікі ў мінскім метро сіняга колеру?10

У Мінску грузавік згубіў металічныя трубы3

Камандуючы Нацгвардыяй Украіны: Мы можам ваяваць яшчэ некалькі гадоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік2

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць