Грамадства1717

Церашковіч: Час такі, што ЕГУ павінен выжываць сам

Прафесар Павел Церашковіч, як старшыня Сената ЕГУ, пракаментаваў чуткі адносна скарачэння фінансавання навучальнай установы ў два разы.

Павел Церашковіч: Хачу пацвердзіць, што сапраўды эксперт Еўракамісіі Стывен Вебер працаваў у нашым універсітэце. Ён падрыхтаваў падрабязную справаздачу, у якой разглядаюцца магчымыя сцэнары развіцця нашага праекта. Але ніякіх рашэнняў Еўракамісія пакуль не прымала. Ёсць група экспертаў універсітэта, акадэмічная супольнасць таксама гэтым займаецца, якая распрацоўвае адказ на справаздачу і нашае бачанне будучыні. Тут няма ніякай сенсацыі, трагедыі, бо ўніверсітэт даволі ўстойлівая структура. Зразумела, што раней ці пазней нам давядзецца адмаўляцца ад донарскай дапамогі. Але гэта абсалютна нармальна.

«НН»: Сёння магчыма гуманітарная адукацыя без дапамогі донараў?

ПЦ: Так. Ёсць дастаткова вялікая колькасць універсітэтаў, у тым ліку ў Літве, якія выжываюць за свой кошт. У нашым выпадку сітуацыя такая, што дапамога будзе скарачацца. Але час такі, што ЕГУ павінен выжываць сам.

«НН»: Рэарганізацыі ЕГУ быць?

ПЦ: Зразумела, што кожная структура павінна мяняцца, каб лепей адаптоўвацца да сучасных умоваў. Фактычна, у нас гэты працэс ніколі не спыняўся.

«НН»: Ці магчыма, што ЕГУ стане беларуска-расейскім універсітэтам?

ПЦ: Не, пра тое гаворка не ідзе. Мы павінны больш актыўна працаваць не толькі на беларускім рынку, які безумоўна застанецца для нас асноўным, але мы маглі б прыцягваць студэнтаў з Украіны, Расеі, краін Балтыі, расейскага анклава — Калінінграду. Гэта магчыма і пазітыўна. Студэнты, асабліва з Расіі, маглі б азнаёміцца з беларускімі рэаліямі, гісторыяй.

«НН»: А што тады рабіць з беларускамоўнымі выкладчыкамі?

ПЦ: У нас цяпер не так шмат студэнтаў, якія не ведаюць беларускай мовы. Але ёсць. Яны дастаткова хутка пачынаюць і разумець, і чытаць па-беларуску. Наадварот, гэта было б прасоўванне беларускай культуры.

«НН»: Ці рэальны варыянт, што ЕГУ далучыцца да аднаго з літоўскіх універаў?

ПЦ: Гэта адзін са сцэнараў. Але акадэмічная супольнасць не лічыць гэты варыянт перспектыўным. Я не думаю, што ў Літве ёсць хоць адна інстытуцыя, якая згадзілася б нас прыняць.

«НН»: Сыходзячы з вашых словаў ЕГУ застанецца самастойным ВНУ?

ПЦ: Так. Проста мяняюцца пэўныя кірункі працы. І гэта не толькі выхад на ўкраінскі і расійскі рынак. Напэўна, будзе развівацца дыстанцыйная адукацыя. Цікавая ініцыятыва ёсць у нашых сяброў з Нямеччыны, што была агучаная на nn.by.

«НН»: Рэарганізацыя не ўдарыць па заробках выкладчыкаў?

ПЦ: Цяжка сказаць. Я не маю непасрэднага дачынення да фінансаў. Але, думаю, што будзе зроблена ўсё магчымае, каб яны засталіся на ранейшым узроўні.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць15

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія беспілотнікі атакавалі гандлёвы цэнтр у Сумах

Трамп заявіў, што «Пуцін хоча заключыць здзелку»12

Украіна аб'явіла ў вышук «Жэню з Гомеля». Што пра яго вядома?1

Беларуска Карына Казлоўская заваявала на чэмпіянаце Польшчы па стральбе з лука сем залатых медалёў. Больш проста не было 8

Фестываль «Тбілісоба» пасля сямігадовага перапынку вяртаецца ў Мінск1

Арына Сабаленка з наступнага тыдня ўжо не будзе першай ракеткай свету7

Самалёт Зяленскага, які вылятаў з Малдовы ў Нарвегію, ледзь не трапіў пад удар дрона2

У Оршы рыбак знайшоў у вадзе рэвальвер, прыдатны для стральбы1

Спявачка Насця Каменскіх заявіла, што праз украінскую мову ў яе знік голас і з'явілася кіста29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць15

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць