Мінчук Андрэй Забабура, які задавіў трэцякласніка Уладзіслава Грудзьева каля мінскай СШ № 23 у лістападзе мінулага года, прызнаў сваю віну. Пра гэта заявіла яго адвакат на пасяджэнні калегіі па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда, дзе 29 сакавіка разглядаецца касацыйная скарга Забабуры. Самога асуджанага ў зале суда няма.
Па просьбе сваякоў Забабуры, а таксама яго адваката і сям’і загінулага хлопчыка, журналістаў у зале суда няма. Пра ўсё, што адбываецца на пасяджэнні калегіі, прадстаўнікам СМІ распавяла адвакат боку пацярпелых Ксенія Кобаса.
Паводле яе слоў, адвакат Забабуры папрасіла суддзю прызначыць свайму падабароннаму пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі. Пацярпелы бок не пярэчыць.
Варта адзначыць, што ў судзе першай інстанцыі Андрэй Забабура, асуджаны на чатыры гады спецыяльнай калоніі-пасялення, сваю віну адмаўляў.
12:42
У выніку Мінскі гарадскі суд сёння не задаволіў касацыйную скаргу і пакінуў прысуд кіроўцу,паведамляе БелТА.
Каментары