15 красавіка міністр замежных спраў Уладзімір Макей прыняў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Ангола ў Рэспубліцы Беларусь з рэзідэнцыяй у Маскве Жаакіма Аўгуста дэ Лемуша.
Бакі абмяняліся думкамі адносна стану і перспектываў развіцця двухбаковых адносінаў паміж Беларуссю і Анголай ва ўсіх галінах супрацоўніцтва.
У ходзе сустрэчы пасол Анголы ўручыў кіраўніку знешнепалітычнага ведамства Беларусі копіі даверчых грамат.
Каментары