Эканоміка11

Пад Смалявічамі створаць Харбінскі субпарк

На тэрыторыі кітайска-беларускага індустрыяльнага парка, які будуецца ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці, будзе створаны Харбінскі субпарк. Адпаведнае пагадненне падпісалі 23 красавіка ў Харбіне (КНР) прадстаўнікі мясцовай адміністрацыі і беларускай дэлегацыі, якая знаходзіцца там з візітам.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства эканомікі Беларусі, сёння ў Харбіне прайшла прэзентацыя кітайска-беларускага індустрыяльнага парка, на якой прысутнічалі прадстаўнікі дзелавых і ўрадавых колаў Кітая. Прэзентацыя арганізаваная Мінэканомікі і пасольствам Беларусі ў Кітаі, а таксама Народным урадам Харбіна, кітайскай карпарацыяй САМСЕ і кампаніяй па развіцці індустрыяльнага парка. На мерапрыемстве абмяркоўваліся пытанні эканамічнага патэнцыялу і інвестыцыйнага клімату Беларусі, магчымасці, гарантыі і перавагі інвеставання ў індустрыяльны парк.

«Замежных партнёраў цікавілі дэталі прававога рэжыму індустрыяльнага парка, гатоўнасць інфраструктуры для стварэння ў ім вытворчасцяў, перспектывы функцыянавання Адзінай эканамічнай прасторы, роля Беларусі ў гэтым інтэграцыйным утварэнні», — гаворыцца ў паведамленні Мінэканомікі.

Аналагічнае мерапрыемства будзе праведзена 25 красавіка ў Гуанчжоу.

Указ аб беларуска-кітайскім парку, які размесціцца на тэрыторыі больш як 8 тыс. га ў Смалявіцкім раёне, быў падпісаны ў чэрвені 2012 года. Меркаваны аб'ём прамых інвестыцый у гэты праект складзе каля 2 млрд. долараў ЗША, а, па прагнозах пасольства КНР, можа быць павялічаны да 5,5 млрд.

У канцы лета 2012 года ўсе аргпытанні па стварэнні індустрыяльнага парка былі вырашаныя:
падрыхтаваная неабходная нарматыўна-прававая база, створана адміністрацыя парка, зарэгістраваная сумесная беларуска-кітайская кампанія па яго развіцці.

Пытанні рэалізацыі праекта былі абмеркаваныя 28 жніўня ў Мінску на сустрэчы намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Анатоля Тозіка з кіраўніцтвам кітайскай карпарацыі інжынірынгу CAMCE і прадстаўнікамі яе галоўнай кампаніі — Кітайскай нацыянальнай машынабудаўнічай карпарацыі SINOMACH.

Варта зазначыць, што супраць будаўніцтва парка актыўна выступаюць жыхары Смалявіцкага раёна і мясцовыя дачнікі. Яны ўпэўненыя, што ад такога маштабнага праекта, які прадугледжвае стварэнне соцень прадпрыемстваў, непазбежна пацерпіць экалогія. У сваю чаргу эколагі заяўляюць, што індустрыяльная забудова ў рэкрэацыйнай зоне Мінска сур'ёзна пагоршыць экалагічнае становішча і ў самім беларускім мегаполісе.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах25

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заклікаў не трымаць запасы ў далярах15

«Залатая эпоха Амерыкі». Трамп на з'ездзе рэспубліканцаў пахваліў сваю працу5

Лукашэнка заявіў, што Беларусь прадае калій у ЗША9

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі70

Беларуска нарадзіла тройню — усе дзяўчынкі. Цяпер просіць у Лукашэнкі кватэру ў Мінску, бо Год беларускай жанчыны19

«Сказаў таварышу: «Я сам дам рады». Футбаліст, які выратаваў жанчыну, расказаў, як усё адбылося

Самы дарагі прададзены ў жніўні катэдж сталіцы схаваўся насупраць «Мінск-Свету»

Знакамітую «сукенку помсты» прынцэсы Дыяны выставілі на аўкцыён4

Яну Пінчук адправілі на 15 сутак у ШІЗА пасля размовы ў калоніі з Артурам Гайко7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах25

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць