На ранча сенатара Джона Макейна ў Седане (Арызона) экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 г., палітэмігрант Андрэй Саннікаў правёў некалькі сустрэчаў, у тым ліку з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джонам Байдэнам. Ён таксама сфатаграфаўся з легендай НБА, славутым кангалезскім баскетбалістам Дыкембе Мутомба.
Дыкембе Мутомба выступаў у Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі на працягу 18 сезонаў за каманды «Дэнвэр Нагетс», «Атланта Хоўкс», «Філадэльфія 76», «Нью-Джэрсі Нэтс», «Нью-Ёрк Нікс» і «Х'юстан Рокетс».
Лічыўся майстрам блокшотаў і абарончай гульні.
Чатыры разы станавіўся найлепшым гульцом абарончага плану НБА, 8 разоў удзельнічаў у матчы ўсіх зорак НБА.10 студзеня 2007 г заняў другое месца ў НБА па абсалютным паказчыку блокшотаў за кар'еру, абышоўшы Карыма Абдул-Джабара, і саступаючы толькі Хакіму Аладж'ювону. Кар'еру завяршыў у 2009 г.
Каментары