У суботу 27 красавіка знакаміты беларускі баец праводзіў двубой з літоўцам Вайдасам Валанчусам.
Дзея адбывалася ў перапоўненай віленскай “Сіменс-Арэне”, дзе гуляе зборная Літвы па баскетболе. Пераможца трапляў у суперпапулярнае паўфінальнае Гран-пры K-1.
Віталь Гуркоў выходзіў на рынг пад кампазіцыю “Тры янгалы”, якую выконвае этна-трыа “Троіца”.
Замест таго, каб свістаць, трыбуны, пачуўшы магічны беларускі аўтэнтычны фальклор, нечакана змоўклі. У “Сіменс-Арэне” ўсталявалася абсалютная цішыня.Падобна на тое, што Гуркоў выйграваў псіхалагічную барацьбу. Супернік ужо з першага раўнда пачаў раскрывацца і прапускаць удары.
У выніку Віталь Гуркоў накаўтаваў Валанчуса каленам у галаву на пачатку другога раўнда.
Цяпер чытаюць
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары