Грамадства1111

Райвыканкам: Жыхары Смалявіцкага раёна падтрымалі будаўніцтва кітайскага індустрыяльнага парка

Жыхары Смалявіцкага раёна падтрымалі будаўніцтва Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка, гаворыцца ў пратаколе Смалявіцкага райвыканкама, апублікаваным па выніках абмеркаванняў генеральнага плана парка.

У пратаколе паведамляецца, што падчас абмеркавання, якое прайшло з 2 па 16 красавіка, у журнале было пакінута 68 запісаў, якія прадстаўлялі інтарэс 553 грамадзян. 17 красавіка ў пісьмовым выглядзе паступіла яшчэ 14 зваротаў, якія прадстаўляюць інтарэсы 658 грамадзян. У выніку за будаўніцтва індустрыяльнага парка выказаліся 702 чалавекі, супраць — 509.

У пратаколе таксама зазначаецца, што большасць праціўнікаў будаўніцтва парка — жыхары Мінска і іншых гарадоў Беларусі (Жыткавічы, Навагрудак, Баранавічы, Глыбокае).
«Жыхары горада Смалявічы і Смалявіцкага раёна ў большасці выказваюць станоўчую думку аб будаўніцтве Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка», — гаворыцца ў пратаколе.

Нагадаем, што з 4 красавіка па 4 мая праводзілася таксама грамадская экалагічная экспертыза праекта, ініцыятарамі якой выступілі экалагічнае таварыства «Зялёная сетка» і грамадскае аб’яднанне «Экадом». Эксперты прыйшлі да высновы, што для размяшчэння індустрыяльнага парка неабходна разгледзець альтэрнатыўную тэрыторыю.

На іх думку, шэраг згаданых у праекце мерапрыемстваў «несумяшчальны з паняццем «ахова навакольнага асяроддзя» — напрыклад, «біялагічную і ландшафтную разнастайнасць прапаноўваюць захаваць за кошт высечкі 2.755,9 га лясных масіваў першай катэгорыі і фарміравання прыроднага каркаса з новых пасадак».

Сярод недахопаў праекта эксперты таксама выдзелілі шумавое забруджанне, адсутнасць у плане інфармацыі па забеспячэнні радыяцыйнай бяспекі насельніцтва ад крыніцаў іанізаванага выпраменьвання і інш.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ31

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп раз'юшыўся праз жарт пра сябе на «Грэмі»8

У Мінску на заняткі прыйшла толькі чвэрць школьнікаў

Колькі каштуе «прыкурыць» аўто ў моцны мароз?

Беларусы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года на яго радзіме12

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ31

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць