Гісторык Алег Дзярновіч прачытаў публічную лекцыю, прысвечаную Візантыйскай імперыі і яе спадчыне. Не столькі матэрыяльнай, колькі духоўнай і ментальнай. Бо многія бачаць «візантыйскі след» нават у сённяшніх палітычных падзеях ва Усходняй Еўропе.
«Я даўно ставіў для сябе пытанне, наколькі
Візантыя стаяла ля вытокаў пісьмовай і рэлігійнай традыцыі вялікага кола народаў. Але ўжо даволі рана, ад XVI cт., у Еўропе склаўся негатыўны вобраз Візантыі, які пачаў транслявацца і набыў новае гучанне ў пачатку ХХ ст."
Гэтую імперыю, кажа Дзярновіч, можна лічыць кантынуатарам Рымскай імперыі, бо Канстанцінопаль, сталіцу Візантыі, заснаваў рымскі імператар Канстанцін. Яе жыхары, дарэчы, ніколі не называлі сябе візантыйцамі. Афіцыйна гэта была Рымская імперыя, і жыхары называлі сябе рамеямі, то бок рымлянамі. У ХІХ ст. грэчаскай інтэлігенцыі прыйшлося прыкласці немалыя намаганні, каб навучыць сялян называць сябе элінамі.
Візантыйскую імперыю можна разглядаць як позні варыянт Рымскай, лічыць гісторык, але гэта была імперыя захавальнікаў, яна нарадзілася старой, нагружанай цяжарам культур, ёй бракавала дынамізму, які быў ўласцівы тагачасным варварскім цывілізацыям.
«У невыразнасці беларускай культуры бачаць смерць народа»
«Дазволю сабе зацытаваць радкі з твора, які быў напісаны ў Вільні ў траўні 1921 г. Ігнатам Абдзіраловічам, — кажа Алег Дзярновіч. — Ён вельмі драматычна апісваў цывілізацыйную падзеленасць гісторыі Беларусі: „У невыразнасці Беларускай культуры хочуць бачыць духоўную смерць народу, яго няздольнасць вызначыць свой ўласны ідэал. Калі беларускі народ не стварыў выразнай культуры — дык гэта
Беларусь ад Х стагоддзя і да гэтай пары фактычна з’яўляецца полем барацьбы двух кірункаў еўрапейскай культуры — заходняй і ўсходняй. Мяжа, якая падзяляе славянскую культуру на два станы, праходзіць праз Беларусь і хаваецца ў балканскіх краях“.
Дзесяцівяковае ваганне сведчыць аб тым, што беларусы, як і ўкраінцы, як і балканскія славяне не маглі далучыцца ні да аднаго з кірункаў. Мы не зрабіліся народам Усходу, але не прынялі і культуры Заходняй Еўропы. За ўвесь час нас пачалі назывць цёмным, дзікім народам».
Але існуе і супрацьлеглы позірк на Візантыю.
У якасці прыкладу Дзярновіч прапануе праглядзець фільм «Гібель імперыі. Візантыйскі урок». Яго ў 2008 годзе зняў расейскі архімандрыт Ціхан Шаўкуноў, духоўнік Уладзіміра Пуціна. Фільм даносіць бачанне гістарычных падзеяў Візантыйскай імперыі з пункту гледжання кансерватыўных расейскіх колаў.
Ідэя гэтага фільма, па сутнасці, антызаходняга, у тым, што асноўнай праблемай Візантыі была адсутнасць пераемнікаў. Там больш за палову імператараў памерла не сваёй смерцю, бо Візантыя не мела працэдуры перадачы ўлады.
І гэты канструкт пераносіўся на Расію, выбудоўвалася гістарычная парлель: маўляў, Расія можа выратавацца, калі будзе пераемнасць… Як тут не згадаць пераемнасць
Аўтар даводзіць, быццам Захад быў ворагам Візантыі, ён не кажа пра італьянскія гарады, якія былі канкурэнтамі Візантыі ў гандлёвай справе. Ён кажа, што Візантыя — гэта вялікая імперыя, якая была падточаная Захадам. А на самой справе ўжо ў
Служыць дзяржаве і імператару ў імя Царквы
«Мы можам паспрабаваць зафіксаваць некаторыя адрозненні паміж заходняй цывілізацыяй позняга Сярэднявечча і Візантыяй, — працягвае спадар Дзярновіч. — Апошняя знікла ў XV стагоддзі, але некаторыя фундаментальныя яе рысы працягвалі існаваць.
Першы крытэр — гэта стаўленне да антычнай спадчыны. Захад узяў традыцыю грэцкай філасофіі рацыяналізму, рымскага права, лаціны і хрысціянства; у Візантыі ж былі нядбайныя адносіны да антычнай спадчыны. Прызнавалася, што антычнасць была падмуркам, але ўсё ж такі дахрысціянскім. Адмаўленне Візантыяй паганскіх здабыткаў было больш выразнае, чым на Захадзе.
Што тычыцца рэлігіі, то тут усё зразумела: каталіцызм на Захадзе і, адпаведна, праваслаўе ў Візантыі. У моўным сэнсе ўсе зразумела: універсальная лаціна. У Візантыі — таксама лаціна спачатку была афіцыйнай мовай. А пасля з’явілася грэцкая. Чаму для нас ўсё гэта важна? Таму што ў выніку гэтага ў нас з’явілася царкоўнаславянская мова. Гэта абсалютна штучная мова, два грэкі, Кірыла і Мяфодзій, сістэматызавалі лексіку, а пасля „пасадзілі“ гэтую лексіку на грэцкую граматыку. То бок фактычна царкоўнаславянская мова — гэта калька з грэцкай. Цікава назіраць, як у XVI ст. адбываецца беларусіфікацыя такой штучнай мовы. Заходняя традыцыя таксама дала цікавыя варыянты у іх была лаціна, але пасля адбываецца Рэфармацыя і адзін з пунктаў Рэфармацыі — службы на нацыянальных мовах. Гэта таксама дало свае моўныя эксперыменты.
Адносна права: і там, і там існавала рымскае, кодэкс Юстыніяна. Але на Захадзе было захавана толькі рымскае права, а ў Візантыі існаваў прававы утылітарызм імператара, то бок ён выдаваў вердыкты, якія пасля карэктаваліся».
Алег Дзярновіч заўважае, што вельмі важны пункт заходняй традыцыі — сацыяльны плюралізм.
Гістарычна заходняе грамадства было выключна плюралістычным, там існавалі розныя аўтаномныя групы, заснаваныя не толькі на шлюбе. Гэта было карпаратыўнае грамадства, са сваімі законамі дзейнасці. У нас прыкладамі карпарацый з’яўляліся цэхі, універсітэты. На Усходзе улада стрымлівала сацыяльнае расслаенне і абмяжоўвала існаванне аўтаномных карпарацый.
Далей. На Захадзе — індывідуалізм, на Усходзе — сакралізацыя чалавека ў грамадскім жыцці. Існуе цэлы корпус пісьмовых помнікаў, дзе апісана, што абавязак чалавека — спрыяць сваёй дзяржаве і імперыі ў імя царквы. Гэта разумеецца як сакралізацыя чалавека ў грамадскай дзейнасці, і больш за тое — гэта была афіцыйная палітыка дзяржавы.
«Калі Русь недзе недаразвілася — гэта яе праблемы»
«Я прызнаю, — падсумоўвае спадар Дзярновіч, — што падкінуў правакацыю ў загалоўку. І мушу несці за гэта адказнасць, таму на пытанне, якое мы вынеслі ў назву дыскусіі, адказваю: Візантыя, канечне, не вінаватая. Ва ўкраінскай традыцыі ёсць адно цікавае прачытанне гэтай сітуацыі ў Міхаіла Грушэўскага. Ён пісаў, што князь Уладзімір зрабіў лагічны выбар у бок візантыйскіх традыцыяў. Таму што ў той час над Захадам толькі зарніца ўзнікала, а Візантыя была найбагацейшым краем тагачаснай Айкумены.
Іншая справа, што Русь (маецца на ўвазе Кіеў) з таго патэнцыялу, які быў ёй прапанаваны, не змагла ўвабраць усё багацце. Грушэўскі кажа, што калі Русь недзе недаразвілася, гэта яе праблемы, а не Візантыі.
Нашае пытанне быццам бы пра Візантыю, але падсвядома мы думаем і пра Захад. Чаму у нас ўсё не так, як на Захадзе? Многія, хто задае падобныы пытанні, насамрэч ставяць такую праблему: „Чаму мы — не Захад?“ Але ж цяпер мы маем пацверджанне, што культурныя і гістарычныя традыцыі ўплываюць на нашае актуальнае жыццё.
Ці працягвае існаваць Візантыя? Сама імперыя больш не існуе, але тыя формы культуры, якія былі выпрацаваныя, транслююцца і штучна апелюююцца да той Візантыі — усе гэтыя „византыйскія звычкі“ менавіта адтуль».
-
«Найбольш адчувальныя змены — у прэзентацыі паўстання Каліноўскага». Як змяніліся беларускія падручнікі па гісторыі
-
90 гадоў з дня нараджэння Станіслава Шушкевіча — архіўны фільм «Нашай Нівы» пра першага кіраўніка незалежнай Беларусі
-
Выхадзец з беларускай шляхты 28 гадоў кіраваў савецкай замежнай палітыкай. Чым запомніўся Грамыка, які атрымаў мянушку Містар Не
Каментары