Свет

Expressen: Кіраўнік МЗС Швецыі не трапіў у Расію праз забыты пашпарт

Кіраўніка Міністэрства замежных справаў Швецыі Карла Більта не пусцілі ў Расію, бо пры ім не аказалася пашпарта. Як піша Expressen, дыпламат забыў дакументы дома ў Стакгольме.

Більт удзельнічаў у сустрэчы кіраўнікоў урадаў Баранцава-Еўраарктычнага рэгіёна, якая праходзіла ў Кіркенэсе (Нарвегія). Міністр вырашыў скарыстацца магчымасцю і наведаць царкву ў расійскім Барысаглебску. Як адзначае выданне, у храма цікавая гісторыя, і ён меў важнае значэнне падчас усталявання межаў Расіі і Швецыі ў 1826 годзе.

Аднак пры перасячэнні нарвежска-расійскай мяжы Більта спынілі пагранічнікі. Пашпарта ў міністра не аказалася, таму кіраўнік замежнапалітычнага ведамства быў вымушаны вярнуцца ў Кіркенэс.

«Гэта даказвае, як важна добра рыхтавацца да паездак і заўсёды браць з сабой пашпарт, пра што мы звычайна ў МЗС і гаворым», — заявіў з нагоды таго, што здарылася, прэс-сакратар дыпламата Эрык Зсіга.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ15

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

Мінская блогерка змагаецца за тое, каб «Яндэкс» звольніў жанчыну-кіроўцу бізнэс-таксі. Тая ў адказ падала заяву ў міліцыю11

Селін Дыён абвясціла пра канцэрты ў рамках свайго вяртання пасля цяжкай хваробы: Я гатовая да гэтага3

Трамп заявіў пра гатоўнасць завяршыць вайну з Іранам без адкрыцця Армузскага праліва12

Ці магчыма зацяжараць у космасе? Навукоўцы праверылі2

Амерыканскі астранаўт у космасе раптам развучыўся гаварыць2

У Ізраілі прынялі новы закон аб смяротным пакаранні праз павешанне11

Трамп хоча, каб за вайну ЗША супраць Ірана заплацілі арабскія краіны7

У Расіі прымусяць плаціць за выкарыстанне VPN. А можа будуць і штрафаваць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ15

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць