Літаратура2929

«У перакладзе вычышчаны ўвесь мат і трасянка»

У Мінску прайшла прэзентацыя рамана Віктара Марціновіча «Сфагнум».

Раман Віктара Марціновіча «Сфагнум» выйшаў у 2013 па-беларуску і па-расейску і стаў лідарам продажаў, трапіў у лонг-ліст расійскай прэміі «Нацыянальны бэстсэлер».

У невялікую залу Гётэ-інстытута набілася колькасць людзей, параўнальная з колькасцю асобнікаў у накладзе сярэднестатыстычнай беларускай кнігі. Прыйшла палова намінантаў сёлетняй прэміі Гедройца: пісьменнікі Альгерд Бахарэвіч, Андрэй Федарэнка, Алесь Пашкевіч… Што праўда, не ўсе прысутныя паспелі прачытаць «Сфагнум» і нават канчаткова не вырашылі, ці будуць яго чытаць і на якой мове.

«Сфагнум» быў напісаны па-расейску. У арыгінале ён распаўсюджваецца праз інтэрнэт. Па-беларуску раман выйшаў у перакладзе паэта Віталя Рыжкова. Гэты «падвойны» фармат выклікаў спрэчкі сярод тых, хто кнігу прачытаць паспеў.

«Чаму так выйшла, што ў кнізе, галоўныя героі якой класічныя пацаны, у перакладзе вычышчаны ўвесь мат і трасянка» — пыталася чытачка, якая прадставілася Іжотай. Насамрэч, адзін з персанажаў кнігі — баба Люба, у расейскай версіі размаўляе на трасянцы, а ў перакладзе раптоўна перайшла на чыстую беларускую мову.

Віталь Рыжкоў у адказ ці то пажартаваў, ці то сур’ёзна сказаў, што сам паходзіць з Магілёўшчыны, і ягоная бабуля ніколі не размаўляла на трасянцы, а «аддаваць» Усходнюю Беларусь Расіі, хай нават і такім чынам, не выпадае.

Што тычыцца мацюкоў у кнізе, дык іх прыбралі з некалькіх прычынаў. Адна з іх — «просьба выдаўцоў».

Сам спадар Марціновіч, падчас прэзентацыі казаў не пра раман, а пра цякучую літаратурную сітуацыю.

«Сябры, давайце забудзем пра падзел на рускамоўную і беларускмоўную літаратуру, пра «чаргінцоўцаў» і «пятроўцаў», будзем чытаць адзін аднаго, не будзем дзяліць чытачоў. — прапаноўваў аўтар. — Урэшце, спадары крытыкі, давайце не будзем лаяць дрэнныя кнігі, лепей іх не заўважыць увогуле. Але пры гэтым пісаць пра якасныя творы, на якой бы мове яны ні былі».

Новы фармат выдання кніг, вынайдзены Віктарам Марціновічам, можа стаць рухавіком для беларускай літаратуры — некаторыя пачынаюць чытаць кнігу ў электронным выглядзе, аднак пасля купляюць папяровы беларускамоўны варыянт. Які з іх лепшы (адны чытачы казалі, што беларускамоўная версія «элітарная», іншыя — што «вылегчаная»), і ці з’явіўся ў Беларусі свой аналаг магічнага рэалізму — гэта хай кожны вырашае сам.

Каментары29

Цяпер чытаюць

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было36

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве мужчына пачаў страляніну і ўзяў закладнікаў у супермаркеце9

Унучка Машэрава публічна павіншавала з днём нараджэння сваю маці. Здзівіла мова віншавання47

На віцебскай Ратушы паставілі скульптуру пажарніка ФОТЫ5

Украінцы падбілі ў Крыме тры расійскія караблі6

Парадокс, але прызнанне ЕГУ экстрэмісцкім развяжа яму рукі24

Арандатар: «Гаспадыня не аддае заставу 1120 — нібыта я «знішчыў» кватэру. Але гэта натуральны знос!»

ЗША ўпершыню за 10 гадоў правялі сакрэтныя перамовы з Кубай у Гаване

Два гандлёвыя судны былі абстраляныя пры спробе прайсці праз Армузскі праліў2

Лукашэнка: Якія б са мной перамовы ні вёў Захад, я цудоўна разумею, што не іх сукін сын27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было36

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць