Грамадства

Мандат спецдакладчыка па Беларусі прапануюць працягнуць на год

Праект рэзалюцыі Рады ААН па правах чалавека прапаноўвае на год працягнуць мандат спецдакладчыка па сітуацыі ў Беларусі. Галасаванне па рэзалюцыі плануецца правесці сёння ў рамках сесіі Рады ААН па правах чалавека (РПЧ), што праходзіць у Жэневе.
Тэкст дакумента размешчаны на сайце РПЧ.

«Рада пастанаўляе працягнуць на адзін год мандат Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі і просіць Спецыяльнага дакладчыка прадставіць даклад аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Радзе па правах чалавека на яго 26-й сесіі і Генеральнай асамблеі на яе 69-й сесіі», — сказана ў праекце рэзалюцыі.

У дакуменце выказваецца глыбокая занепакоенасць наконт «працягу парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, якія носяць структурны і эндэмічны характар,
а таксама сістэмных і сістэматычных абмежаванняў правоў чалавека, асабліва адносна свабоды асацыяцый, сходаў і права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выказванне».

РПЧ выказвае занепакоенасць наконт «прымянення катаванняў і жорсткага абыходжання ў месцах утрымання пад вартай, адсутнасці рэакцыі ўрада на выпадкі гвалтоўных знікненняў палітычных апанентаў,
парушэнняў працоўных правоў, раўназначных прымусовай працы, значных прабелаў у антыдыскрымінацыйным заканадаўстве, беспакаранасці асоб, якія парушаюць правы чалавека, уціску арганізацый грамадзянскай супольнасці, праваабаронцаў, журналістаў і палітычных апанентаў, аказання ціску на адвакатаў, няўдзелу апазіцыйных палітычных партый у працы парламента».

Рада заклікае ўрад Беларусі правесці «ўсёабдымны агляд заканадаўства, палітыкі, стратэгій і практыкі для таго, каб нормы былі дакладна вызначаныя, адпавядалі міжнароднаму праву і абавязацельствам краіны ў галіне правоў чалавека і не выкарыстоўваліся для перашкоды або празмернага абмежавання любых правоў чалавека, уключаючы свабоду выказвання меркаванняў, асацыяцыі і мірных сходаў і свабоду сродкаў масавай інфармацыі».

Рада настойліва заклікае ўрад Беларусі неадкладна і безагаворачна вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зняволеных, а таксама рэабілітаваць тых, хто ўжо быў вызвалены.

Рэзалюцыя заклікае ўлады Беларусі ў поўнай меры супрацоўнічаць са спецдакладчыкам ААН, у тым ліку шляхам давання яму доступу для наведвання краіны і доступу да патрэбнай інфармацыі.

Нагадаем, 4 чэрвеня на сесіі быў заслуханы даклад спецдакладчыка па сітуацыі ў Беларусі Міклаша Харашці.
Пры абмеркаванні гэтага дакумента прадстаўнік Беларусі пры ААН у Жэневе Міхаіл Хвастоў заявіў, што Беларусь не мае патрэбы ў спецыяльным дакладчыку або іншых падобных інстытутах. Хвастоў таксама заявіў, што гэты даклад выкарыстоўваецца для аказання палітычнага і эканамічнага ціску на Беларусь.

«Беларускі народ не мае патрэбы ў спецдакладчыку. Мы ведаем, якія ў нас ёсць праблемы, і гатовы іх вырашаць. У нас ёсць свая мадэль, заснаваная на нацыянальным суверэнітэце, бяспецы і вяршэнстве закона. Мы адхіляем усе абвінавачанні, якія ўтрымліваюцца ў дакладзе, і заяўляем, што высновы даклада для нас непрымальныя», — заявіў афіцыйны прадстаўнік Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»11

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Усе навіны →
Усе навіны

Патрыярх Кірыл у красавіку павіншаваў вернікаў са святам, якое адзначаюць у студзені. І гэта не была агаворка4

«Камунарка» прарэкламавала шакалад «Губоповский» у сацсетках33

Сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю «Новой газеты» ў Маскве1

Для будучай забудовы ў Мінску забяруць каля 5 тысяч гектараў зямлі ў прыгарадах1

У Мінску ў трамвая на хаду адвалілася кола1

У Вашынгтоне вельмі незадаволеныя дзейнасцю Льва XIV. Папскага нунцыя выклікалі ў Пентагон і чыталі лекцыю пра Авіньёнскі палон3

Дэфіцыт сродкаў СПА ці абхадныя маршруты: чаму аб’екты ў Расіі пастаянна цярпяць ад удараў УСУ3

Раней невядомыя дэталі званка Меркель Ціханоўскай8

У мінскі офіс архітэктурнай студыі ZROBIM architects прыйшлі сілавікі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»11

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць