Эканоміка33

Белстат: У Беларусі зніжаецца колькасць сталовых, а бараў і міні-кафэ — павялічваецца

У Беларусі за апошнія 5 гадоў адбылося зніжэнне колькасці сталовых на 343 адзінкі да 4.826 і закусачных на 34 адзінкі да 731. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі 17 чэрвеня ў Мінску паведаміў начальнік Галоўнага ўпраўлення статыстыкі гандлю Нацыянальнага статыстычнага камітэта Віталь Куляшэвіч.

Паводле яго слоў, у той жа час назіраецца павелічэнне колькасці бараў на 170 адзінак (да 1.221), міні-кафэ — на 79 адзінак (да 742). У 2012 годзе працавала 480 рэстаранаў, 1.700 кафэ, 43 рэстараны хуткага абслугоўвання, 787 кафетэрыяў.

"За апошнія 5 гадоў сетка аб'ектаў грамадскага харчавання атрымала пэўнае развіццё, іх стала больш на 615 адзінак (на 5,4%), а колькасць месцаў павялічылася на 27,2 тыс. адзінак (на 3,8%)", — адзначыў Куляшэвіч.

Сетка арганізацый грамадскага харчавання прадстаўлена рознымі тыпамі аб'ектаў, сярод якіх найбольшую ўдзельную вагу (40%) займаюць сталовыя, якія абслугоўваюць у асноўным працаўнікоў і навучэнцаў (на іх долю прыпадае 62,4% агальнай колькасці месцаў для наведвальнікаў). Доля рэстаранаў і кафэ, якія ўдзельнічаюць у арганізацыі абслугоўвання вольнага часу насельніцтва, склала 18,1% (20,2% месцаў). Астатняя частка аб'ектаў прадстаўлена барамі (10,1%), закусачнымі (6,1%), кафетэрыямі (6,6%), міні-кафэ, рэстаранамі хуткага абслуговўання (6,5%) і іншымі аб'ектамі (12,6%), на долю якіх прыпадае 17,4% агульнай колькасці месцаў.

Як адзначыў спецыяліст, пераважная колькасць аб'ектаў грамадскага харчавання (на пачатак 2013 года — 62,2%) знаходзілася ў падпарадкаванні арганізацый прыватнай формы ўласнасці, арганізацыям дзяржаўнай формы ўласнасці прыналежыла 36,3% ад агульнай іх колькасці, замежнай — 1,5%.

Паводле звестак Белстата, за 2008—2012 гады назіраецца павелічэнне долі аб'ектаў грамадскага харчавання ў арганізацый прыватнай формы ўласнасці (на 1,9%) і зніжэнне яе ў дзяржаўным сектары (на 2,8%). Арганізацыям дзяржаўнага сектара прыналежаць у асноўным сталовыя, на іх прыпадае 70% усіх аб'ектаў, у той час як арганізацыям прыватнай формы ўласнасці — аб'екты ўсіх тыпаў.

Крыху больш чым 67% аб'ектаў грамадскага харчавання і амаль 73% месцаў у іх сканцэнтраваны ў гарадскіх пасяленнях. "Трэба адзначыць, што ў гарадах пераважаюць больш буйныя аб'екты, якія маюць у сярэднім 67 месцаў, на адзін аб'ект у сельскай мясцовасці прыпадае 51 месца (у цэлым па Беларусі — 62 месцы)", — адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення Белстата.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў16

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі ты знаходзішся сам-насам з сабой, хочацца расплакацца, успамінаючы ўсё». Ірына Шчасная пра жыццё на волі і валанцёрства ва Украіне1

Прадпрымальнік, звязаны з атачэннем Лукашэнкі, валодае адным з самых дарагіх рэстаранаў у Вільні і гатэлем у Троках4

Дашкевіч чакае ад Бабарыкі і Калеснікавай публічнага прызнання памылак25

Калі вы працуеце ў Польшчы, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» 1,5% падаходнага, не патраціўшы ані гроша. Вось як14

Праз сітуацыю на Блізкім Усходзе Егіпет уводзіць надзвычайныя меры па эканоміі паліва і электраэнергіі

Мінскі гатэль гатовы плаціць супрацоўніку да 19 тысяч рублёў у месяц5

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана 90 тысяч еўра7

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць34

Анансаваныя перамовы паміж ЗША і Іранам у найбліжэйшыя дні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў16

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць