Эканоміка1919

Рассельгаснагляд: У Гродзенскай вобласці афрыканская чума свіней

Рассельгаснагляд з 21 чэрвеня ўвёў часовыя абмежаванні на ўвоз у Расію адпаведнай прадукцыі з Гродзеншчыны.

Першапачаткова гэта інфармацыя прыйшла з Расіі. Па вуснай інфармацыі кіраўніцтва дзяржаўнай ветэрынарнай службы Рэспублікі Беларусь у Гродзенскім раёне зарэгістраваная афрыканская чума свіней (АЧС), — паведаміў сайт Рассельгаснагляду. — У гэтай сувязі Рассельгаснаглядам з 21 чэрвеня ўведзены часовыя абмежаванні на ўвоз у Расійскую Федэрацыю свіней, свініны і мясных прадуктаў з яе з Гродзенскай вобласці Беларусі да асаблівага ўказання.

У Дэпартаменце ветэрынарнага і харчовага нагляду Беларусі карэспандэнту «НН» пацвердзілі інфармацыю, агучаную Рассельгаснаглядам.

Неўзабаве на сайце дэпартамента з’явіліся падрабязнасці.

«Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання інфармуе, што 21 чэрвеня Беларускім дзяржаўным ветэрынарным цэнтрам у паталагічным матэрыяле, атрыманым ад трупа свінні, які належыць жыхару вёскі Чапунь Іўеўскага раёна, Гродзенскай вобласці, выяўлены генетычны матэрыял ўзбуджальніка афрыканскай чумы свіней (АЧС).

Дзяржаўнай ветэрынарнай службай Рэспублікі Беларусь праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па ліквідацыі ачага і недапушчэнні распаўсюджвання захворвання», — гаворыцца ў паведамленні.

Афрыканская чума свіней губіць амаль 100% парсюкоў. Для чалавека яна небяспекі не ўяўляе.

Нагадаем, што за апошнія месяцы паведамленні пра мор і масавы забой свіней прыходзяць з розных рэгіёнаў Беларусі.
Адна з апошніх падобных навін прыйшла з Віцебшчыны. У трох вёсках Віцебскага раёна — Ліпаўцы, Шапечына і Асінаўка — у насельніцтва канфіскавалі і знішчылі свіней, якіх трымалі ў асабістых прысядзібных гаспадарках. Матывуецца гэта нейкай эпідэміяй, але якая менавіта гаспадарам жывёл не кажуць.

Колькі дзён таму прыходзілі навіны з Валожынскага і Стаўбцоўскага раёнаў. У пачатку мая масавы забой свіней адбыўся на свінакомплексе «Усходні» пад Баранавічамі.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?7

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы засталіся без адпачынку, бо рэйсы ў Туніс раптоўна адмянілі

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу8

«Чытайце, зайздросце. Я — грамадзянін Расіі!» Рускамірац Агафонаў пахваліўся новым пашпартам33

Былых палітвязняў пачалі выкрэсліваць са спісу «тэрарыстаў»1

Кубракоў прапануе дазволіць сілавікам «у асаблівых умовах» дзейнічаць без санкцыі пракурора17

Бабарыка падзякаваў Сікорскаму за сустрэчу з Рыжанковым у Нью-Ёрку11

Беларуска праектавала метро ў Мінску, а зараз адказвае за станцыі ў Нью-Ёрку4

Былому гендырэктару Гродзенскага мясакамбіната далі сем гадоў калоніі3

Сурагатная маці з Брэстчыны расказала, чаму наважылася на такі шлях і як усё адбываецца1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?7

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць