Спорт77

Ці засудзілі нашых? Беларусь — Турцыя — 41:55

Жаночая зборная Беларусі, на жаль, не змагла перамагчы ў чвэрцьфінальным паядынку на чэмпіянаце Еўропе па баскетболе. У паўфінал прайшлі турчанкі.

У першай чвэрці склалася ўражанне, што нічога асаблівага турчанкі не ўяўляюць. І з гэтай зборнай можна гуляць. Суперніцы, канечне, ад самага пачатку выйгравалі. У другой чвэрці быў момант, калі нашы прайгравалі ўсяго адзін пункт (15:16).

На гэтым і здарыўся чорны адрэзак для зборнай нашай краіны. Турцыя набрала 15 пунктаў, Беларусь — 0. Вярнуцца ў бой пасля такога накдаўна было крайне цяжка.

У пэўныя перыяды перавага турчанак таяла да 4 пунктаў, аднак у вырашальныя моманты беларускі самі аддавалі перавагу.

Дзіўнай была рэакцыя каментатара Аляксея Пынцікава, які некалькі неадназначных рашэнняў арбітраў трактаваў ледзь не як сусветную змову супраць зборнай Беларусі. «Не хочуць нашых бачыць у паўфінале», — хто не хоча, Пынцікаў не тлумачыў.

Насамрэч усё было вельмі проста. Беларускі ў гэты дзень былі проста слабей за суперніц. Самай выніковых у нашых стала Кацярына Сныціна — 12 пунктаў.

Беларусь прайграла, але не пазбавілася шанцаў трапіць на чэмпіянат свету-2014.
Заўтра а 15:00 нашы згуляюць са зборнай Швецыі.
Гэта будзе міні-турнір камандаў, што занялі 5-8-я месцы. Пераможца пары згуляе за 5-е месца са зборнай Чэхіі.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу3

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Усе навіны →
Усе навіны

Амбасада не адказвала, таму сям'я Святланы Курс сама шукала спосаб перавезці яе прах11

Усё менш беларускіх топ-чыноўнікаў родам з Расіі ці вучыліся там. Але многія суперброкеры ўсё яшчэ маюць «расійскі след»12

У Канадзе сумняваюцца, што беларускі калій будзе амерыканцам больш выгадны за іхні11

За права на аднадзённае наведванне Венецыі збіраюцца браць па 30 еўра. Цяперашні збор нікога не спыняе3

Польская «Лялька» стала сусветным хітом Netflix. Што гэта за серыял і чаму вакол яго спрачаюцца7

У Маладзечне мужчына скраў машыну ў чужой дзяўчыны, каб даехаць да сваёй. Але ездзіць не ўмеў1

Мінчука запрасілі зняцца ў кіно. Але цікавы рэжысёрам быў зусім не ён

Незапатрабаванае арэнднае жыллё могуць прадаваць за адну базавую

У Кіеве затрымалі расійскую агентку, якую пераправілі праз Беларусь. Яна планавала палітычнае забойства11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу3

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць