Культура

Аляксандр Колбышаў. Год пасля сцюжы

Год таму не стала Аляксандра Колбышава — беларускага акцёра, рэжысёра і сцэнарыста, чыё жыццё абарвалася на ўзлёце, не дасягнуўшы і 52 гадоў. Гледачы палюбілі яго за ролю зухаватага жаўнера Штыркіна з «Акупацыі» і святара-партызана з «Масакры».

Ягоная карціна «Ваўкі» сталася адзінай поўнаметражнай стужкай, пастаўленай Колбышавым на «Беларусьфільме». Цяпер усё ясней маштаб здзейсненага творцам і трагізм няздзейсненага.

Аляксандр Колбышаў нарадзіўся ва Украіне, першую — акцёрскую — адукацыю атрымаў у Кіеўскім дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва ў 1987 годзе; да 1993 года ён выступаў на сцэне Брэсцкага драматычнага тэатру. Але калі Колбышаў дазнаўся, што ў Мінску ладзіцца набор на рэжысуру, то паступіў у Акадэмію Мастацтваў і стаў вучнем Віктара Турава.

У Акадэміі Колбышаў пасябраваў з Андрэем Кудзіненкам: іхні тандэм увасобіў на экране падставовы вобраз новага беларускага кіно, што выклікаў рэпрэсіі і абурэнне. Партызанскі прайдзісвет, выхваляка і па сумяшчальніцтве — расейскі каланізатар Штыркін быў сыграны Колбышавым з такім гумарам і цеплынёй, што не палюбіць яго немагчыма.

Але дробны злодзей, які змагаецца за самагонку і трагічна гіне, каб ажыць у новых партызанскіх навелах, падрываў асновы «дзяржаўнай ідэалогіі», і, як скардзіліся цэнзары, «дрэнна дзейнічаў на маладое пакаленне».
Карціна Кудзіненкі «Акупацыя. Містэрыі» са Штыркіным-Колбышавым, была надоўга забароненая ў Беларусі, яе паказ на Маскоўскім фэсце суправаджаўся скандалам.

Іншы сімпатычны вобраз Колбышава — святар з фільму «Масакра» — таксама быў з двайным жыццём: ён змагаўся са злом і кулакамі, і на метафізічным узроўні.

Прынцыповаму Колбышаву, які гаварыў праўду і не саромеўся сваіх падрыўных роляў, не знаходзіліся месца на «Беларусьфільме»; творца здымаў серыялы ў Расіі.
Нават калі ён прапанаваў да 60-годдзя Перамогі стужку пра падлеткаў, якія трапляюць у мінулае, яму катэгарычна адмовілі. Пазней у Расіі на гэты сюжэт паставілі фальшыва-маладзёвых «Мы з прышлага». Можна толькі ўявіць, якую б стужку зрабіў Колбышаў, які сам прайшоў праз пекла афганскай вайны.

Ягоныя аўтарскія рэжысёрскія працы суворыя і трагічныя.
Яны рубам ставяць пытанне пра адказнасць чалавека і ягоны маральны выбар. Кароткаметражныя фільмы «Чорная скрыня», «Яма», «Ахвота жыць» былі заўважныя на кінафэстах, але ані беларуская тэлевізія, ані студыя не паклапаціліся данесці іх да шырокага гледача.

Іншая сітуацыя склалася з фільмам «Ваўкі». У перыяд кароткай і кволай лібералізацыі 2008–2010 гадоў Колбышаў паставіў у Беларусі антытаталітарную кінааповесць. Чалавек уцякае з ГУЛАГаўскага цягніка. Карнікі ладзяць аблаву ў вёсцы, але герой у зімнім лесе натыкаецца на зграю ваўкоў.

Я бачыў Колбышава за працай:

ён быў неверагодна патрабавальны да сябе і тактоўны да іншых.
Сам цудоўны акцёр, ён ведаў, як дамагчыся найдакладнейшага малюнку ролі. Так, у фільме «Ваўкі» ёсць гаваркая даносчыца. Колбышаў папрасіў Аксану Лясную, што выконвала ролю, сыграць яе ўжо без словаў — толькі постаццю, жэстамі і вачыма.

Пасля ледзяных «Ваўкоў» Колбышаў планаваў камерную душэўную меладраму; і многа іншых задумак было ў яго.

Але раптам самы энергічны жаўнер беларускага кіно, варты цэлай арміі, спатрэбіўся на іншым участку. У партызанскім Раі, які, магчыма нагадвае Гарыбальдзійскі вырай, куды адпраўляўся герой Колбышава, стала на аднаго байца болей.

На асцюдзелай зямлі яму замены няма.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўцу з Пінска адправілі ў калонію за падрыхтоўку да «масавых беспарадкаў», «абразу» Лукашэнкі і «распальванне варожасці»

Ірына Шэйк апублікавала фоты са свайго чэлябінскага юнацтва16

Камандаванне вайскова-марскіх сіл Ірана: Армузскі праліў ужо ніколі не вернецца да свайго ранейшага стану4

Экіпаж «Артэміды» згубіць сувязь з Зямлёй, але ўсё ідзе па плане5

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему22

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць