Грамадства22

4 жніўня, Масква: Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі

У праграме мерапрыемстваў — круглы стол і фотавыстава.

У гэтую нядзелю ў Маскве другі год запар адбудуцца мерапрыемствы ў рамках Дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.

А 16:00 у Цэнтры эканоміі рэсурсаў (дызайн-завод «Флакон», ул. Большая Новодмитровская, д. 36, стр. 26, вход 7) адбудзецца

круглы стол з удзелам праваабаронцаў і экспертаў
, якія займаюцца праблемай правоў чалавека і развіцця грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Эксперты зробяць кароткія даклады, пасля чаго ім можна будзе задаць пытанні.

А 17:30 там жа адкрыецца

фотавыстава «Салідарнасць мацнейшая за рэпрэсіі».
Вы зможаце ўбачыць жыццё краіны вачамі беларускіх фатографаў.

У сваёй заяве арганізатары кажуць:

«Беларусь — краіна ў самым цэнтры Еўропы і ў той жа час — адзіная з дзяржаў кантынента, дзе ўжываецца смяротнае пакаранне і не дзейнічае Еўрапейская канвенцыя па правах чалавека.

Грамадзянская супольнасць Беларусі — адна з самых моцных на постсавецкай прасторы. Беларускія праваабаронцы штодня аказваюць прававую падтрымку дзясяткам людзей. Рэжысёры, мастакі, пісьменнікі і музыкі працягваюць тварыць. Беларуская група „Ляпіс Трубяцкой“ вядомая па ўсім свеце сваімі песнямі і грамадзянскай пазіцыяй, пры тым, што ў сябе на радзіме яны ўнесены ў „чорныя спісы“ забароненых артыстаў.

Мы — грамадзянскія актывісты, праваабаронцы і проста неабыякавыя людзі — лічым важным выказаць нашу падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі, прадстаўнікі якое працягваюць прасоўваць і абараняць стандарты правоў чалавека і вяршэнства права, прапаноўваць новыя ідэі і ініцыятывы, дапамагаць людзям, сустракацца, размаўляць, пісаць і ствараць».

Старонка падзеі на Facebook: https://www.facebook.com/events/486672858076720/

Каментары2

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе32

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам29

Абрэзаў валасы маці і прымушаў яе іх з'есці. Вынесены прысуд1

Супрацоўнік упраўлення ветэрынарыі Новасібірска знойдзены мёртвым. Ён кіраваў аддзелам, які адказваў за забіранне жывёлы ў жыхароў1

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт8

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць