Свет1010

Так загадаў сатана: у Расіі забілі вядомага святара-дысідэнта

У Пскове ў панядзелак быў забіты вядомы праваслаўны святар Павел Адэльгейм. Падазраваны ў забойстве ўжо затрыманы.

Цела забітага святара з нажавымі раненнямі знайшлі каля 20:00 у храме Канстанціна і Алены ў Краснагорскім праездзе.

Супрацоўнікі патрульна-паставой службы затрымалі падазраванага ў здзяйсненні злачынства — ім аказаўся жыхар Масквы. Паводле папярэдніх звестак, злачынства ўчыніў малады чалавек 1986 года нараджэння, пасля чаго нанёс сабе два нажавыя раненні. Падазраваны знаходзіўся ў неадэкватным стане, цяпер ён шпіталізаваны.

Па словах відавочцаў, нападнік крычаў, што забіць святара яму загадаў сатана.

Паўлу Адэльгейму 1 жніўня споўнілася 75 гадоў.

Ягоныя бацькі былі рэпрэсаваныя саветамі, бацька — артыст і паэт — быў расстраляны ў 1942 г., расстраляны таксама быў дзед. Ён быў паходжаннем з рускіх немцаў, атрымаў адукацыю ў Бельгіі, валодаў маёнткам пад Кіевам.

Павел пасля арышту маці выхоўваўся ў дзіцячым доме.

У 1969 годзе святар быў арыштаваны за распаўсюд рэлігійнага самвыдату.
Адэльгейм быў асуджаны на тры гады лагераў па абвінавачванні за «паклёп на савецкі лад».

Знаходзячыся ў зняволенні, страціў правую нагу.

З 1976 года Павел Адэльгейм служыў у Пскоўскай епархіі.

У 2008 годзе ўказам мітрапаліта Пскоўскага і Вялікалуцкага Яўсевія айцец Павел быў зняты з пасады настаяцеля храма Святых Жанчын-Міраносіц. Як распавядаў сам Адэльгейм, яго канфлікт з мітрапалітам працягваўся 20 гадоў, увесь час знаходжання апошняга ў Пскоўскай епархіі.

Святар неаднаразова выступаў з публічнай крытыкай дзейнасці РПЦ, у прыватнасці, закона аб абароне пачуццяў вернікаў.

«Калі царкоўны Глаўк вызначыць, якія пачуцці трэба абараняць, на вернікаў пачнуцца ганенні за «няправільныя» пачуцці. Ганенні будуць горш за ранейшыя. Расправу над вернікамі назавуць абаронай рэлігійных пачуццяў. Будзе інквізіцыя. Скардзіцца будзе няма каму, як заўсёды" — пісаў святар у сваім блогу ў ЖЖ.

Пскоўскі дэпутат Леў Шлосберг у інтэрв'ю Дождю заявіў, што забойства Паўла Адэльгема -- страта такога ж маштабу, як і смерць вядомага расійскага святара Аляксандра Меня".

Каментары10

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак1

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяцюк заскочыў на аўтамабіль, што рухаўся, і стаў весела скакаць на даху3

У саўгасе, якім кіраваў Лукашэнка, паставілі помнік. З яго свежай цытатай16

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч35

У Мінску прадаюць гараж, больш падобны да лецішча — можна нават жыць. Колькі просяць?7

Трамп заявіў аб галавакружнай хуткасці ўрэгулявання баёў ва Украіне22

Крэмль: Пуцін сказаў Трампу, што падумае, калі аднавіць перамовы па Украіне1

Беларускі рэцыдывіст, які нідзе не працаваў, акрамя калоній, пайшоў ваяваць за Расію. Цяпер у палоне3

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску60

ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца42

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак1

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць