Улада

Хроніка апазыцыі за 6 — 12 верасьня

6 верасьня

Дажынкі ў надзейных руках

Моладзевага актывіста Кастуся Кузьняцова выклікаў галоўны лекар Рэчыцкай ЦРБ, дзе той працуе. Начальнік разам з опэрупаўнаважаным КДБ, які прадставіўся Аляксандрам Іванавічам, правялі размову, у якой настойліва папярэдзілі пра недапушчальнасьць акцыяў у часе «Дажынак». Супрацоўнік КДБ прасіў нікому не казаць пра размову.

Папярэдзілі за флэш‑моб

Студэнтка Гарадзенскага дзяржунівэрсытэту Вікторыя Волкава атрымала папярэ¬джаньне ад дэкана Івана Бурлыкі ў сувязі з затрыманьнямі за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях. Паводле словаў дэкана, калі яе затрымаюць яшчэ раз, яна будзе адлічаная. І.Бурлыка выклікаў на размову бацькоў студэнткі, якіх, паводле яго словаў, хоча паінфармаваць, у чым была заўважана іх дачка і што можа стаць прычынай яе адлічэньня з ВНУ. Ён ня лічыць свае дзеяньні ціскам на студэнтку.

7 верасьня

Леванеўскі судзіцца з МУС

Лідэр прадпрымальнікаў і былы палітвязень Валер Леванеўскі выклікае ў суд прадстаўнікоў Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС. Прычына — парушэньне яго правоў падчас адбываньня пакараньня. Раней Леванеўскі падаў зварот у Камісію па правах чалавека ААН, у якім абскарджвае прысуд суду. В.Леванеўскі адседзеў два гады за «абразу прэзыдэнта».

Выклікае КДБ, затрымлівае міліцыя

Гарадзенскага актывіста Максіма Губарэвіча проста з працы адвезьлі ў абласное ўпраўленьне КДБ. Там яго дапытвалі наконт паездкі ў Літву, у моладзевы лягер. Пасьля выхаду з КДБ Губарэвіча затрымалі міліцыянты зь Ленінскага РУУС. У пастарунку на яго склалі пратакол за тое, што ён нібыта нецэнзурна лаяўся ў грамадзкім месцы. Суд Ленінскага раёну даў М.Губарэвічу 3 сутак адміністрацыйнага арышту. Прысуд вынесла судзьдзя Натальля Козел.

8 верасьня

Мірон павіншаваў з 8 верасьня

Некалькі гадзінаў лунаў бел‑чырвон‑белы сьцяг над Віцебскам. Ён быў узьняты каля 11‑й вечара над домам №10 па праспэкце Фрунзэ. Да сьцягу была прымацаваная цыдулка з наступным тэкстам: «Віншую зь Днём беларускай вайсковай славы. Мы абавязкова пераможам, як нашыя гераічныя продкі пад Воршай, таму што з намі ўсепераможная крывіцкая Пагоня, а ў руках мы моцна трымаем бел‑чырвона‑белы сьцяг. Жыве Беларусь, жыве вечна!» і подпіс: «Мірон».

10 верасьня

5 сутак за Аршанскую бітву

Сакратар аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя» Дзяніс Садоўскі быў затрыманы 8 верасьня падчас сьвя¬ткаваньня Дня беларускай вайсковай славы на Крапівенскім полі пад Воршай і абвінавачаны ў хуліганстве і непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі. Аршанскі суд пакараў Садоўскага арыштам на 5 сутак.

Затрыманьні ў Баранавічах

Пад сьценамі баранавіцкага суду, дзе адбываўся працэс па справе Яраслава Грышчэні супрацоўнікі міліцыі затрымалі 22 чалавекі. Сярод іх К.Акопаў, Т.Буланава, Кісель, С.Клюеў, Крапівіна, А.Мельянец, К.Салаўёва, П.Севярынец, Л.Сілюціч, В.Смалянчук, У.Усьціновіч, З.Хведарук, Г.Шапуцька, Т.Шапуцька, І.Шыла, фотакарэспандэнты Віктар Драчоў (AFP), Васіль Фядосенка (Reuters) ды Арсень Пахомаў. Пазьней у Баранавіцкім раённым судзе быў пакараны адміністрацыйным арыштам на 17 сутак і штрафам у памеры 20 б.а. моладзевы лідэр Павал Севярынец.

11 верасьня

Не хадзіце, дзеці, у «Свабодны тэатар»

Трох наведвальнікаў спэктакля 22 жніўня — непаўналетніх навучэнцаў менскіх школаў, затрыманых міліцыяй, выклікалі ва Ўпраўленьне ўнутраных справаў і КДБ, паведаміла дырэктарка «Свабоднага тэатру» Натальля Каляда. У часе «размоваў» школьнікаў запэўнілі, што яны ня змогуць паступіць у ВНУ Беларусі, а пры паўторным наведваньні «Свабоднага тэатру» будуць «адлічаныя са школаў». Папярэдзілі й выкладчыкаў ды студэнтаў ВНУ, а таксама актораў дзяржаўных тэатраў.

12 верасьня

Cем сутак за выкінуты сьцяг

Cправа Алеся Пушкіна і Аляксея Янушэўскага, якіх затрымалі 9 верасьня падчас сьвяткаваньня Дня беларускай вайсковай славы, разглядалася два дні. Спачатку іх вінавацілі ў дробным крадзяжы — паводле пратаколу, яны выкінулі дзяржаўны сьцяг з вакна Аршанскага РУУС. Пасьля судзьдзя Рыбакова заявіла, што ўчынак падсудных не адпавядае фармулёўцы і дала сем сутак за дробнае хуліганства.

Ня далі павіншаваць Дзяржынскага

Міліцыя затрымала моладзевых актывістаў Партыі БНФ, што спрабавалі зладзіць флэш‑моб каля помніка Дзяржынскаму ў Менску. У гарадзкім аддзеле ўнутраных справаў міліцыянты перапісалі па¬шпартныя зьвесткі затрыманых, а пасьля прыезду адвакаткі ўсіх адпусьцілі без складаньня пратаколаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай7

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

Анансаваныя перамовы паміж ЗША і Іранам у найбліжэйшыя дні

У Мінску 16‑гадовая дзяўчына на самакаце трапіла пад колы тралейбуса2

У Жыткавічах маладыя згулялі вяселле дома3

Бабарыка заявіў, што не будзе ўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду9

АНТ запускае інтэлектуальнае шоу — гэта калька сусветнага хіта6

Латушка не верыць, што Мельнікава супрацоўнічала з беларускімі спецслужбамі6

У Барысаўскім раёне ў рацэ знайшлі цела 6‑гадовага дзіцяці

З музея ў Італіі скралі карціны Рэнуара, Сезана і Маціса1

Трамп заявіў, што хоча валодаць іранскай нафтай і не супраць захопу вострава Харк2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай7

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць